"Будучае, цалкам беларускае, грамадзкае тэлебачанне" плануецца на беларускай мове?
1
04.12.2024
Пажадаю ўдачы, але дзіўна гучыць ідэя распрацоўкі новай платформы, калі ёсць YouTube. Платны хостынг, дарагія праграмісты, раскрутка - а перспектывы даволі туманныя. Да таго ж шанцаў, што такое акупіцца, папросту няма, таму што тэмай будзе, падобна, выключна Беларусь. Не ўяўляю, хто дасць на такое грошы ў патрэбных аб'ёмах.
Янка
04.12.2024
1, натуральна, што пакуль Youtube яшчэ дасяжны з Беларусі - варта ім карыстацца. Але ў пэўны момант гэта можа раптоўна скончыцца, ці вы не чулі заявы Лукашэнкі ў МДЛУ на конт адключэння інтэрнэту? Альбо ня памятаеце блакіроўцы ютуба ў Беларусі ў 23:45 31.12.2023? Таксама Youtube не прадстаўляе дастатковай бяспецы для карыстальнікаў з Беларусі, бо праз сродкі Google ён надта моцна прывязаны да тэлефонавых нумароў і амаль што цалкам безабаронны на выпадак захопу прылады. Telegram увогуле не клапоціцца на конт бяспецы карыстальнікаў, а спробы кіберпартызанаў ня здольныя купаваць прынцыповыя хібы дураўскай сістэмы. Ужо з гэтай нагоды існуе патрэба ў альтэрнатывах. Нажаль, за 4 гады ані Infopoint, ані Newbelarus не стварылі прымальнай альтэрнатывы. Таму няма праблемы ў тым, што гэта паспрабуе зрабіць і прасунуць Belarus Tomorrow
1
04.12.2024
Янка, я толькi за. Вось толькi такi новы партал, калі што, заблакуюць гэтак сама як i Ютуб. А калi блакiроўка будзе сапраўднай, з фізічным аддзяленнем інтранэту па прыкладзе Паўночнай Карэі, ці па больш "мяккай" кітайскай мадэлі, то спосабу абысці яе не будзе ўвогуле. А ў выніку нават лайтовай блакіроўкі праз Белтэлекам мэта ўсё роўна будзе дасягнута, таму што бясплатныя VPNы не дадуць дастатковай хуткасці для відэакантэнту. Але гэта калі мы дапусцім існаванне гатовага парталу, які ніколі не створаць хаця б таму, што не знойдуць грошай на хостынг і праграмістаў адпаведнага ўзроўню. Гэта ўтапічна.
Вынік вядомы
04.12.2024
Пакуль гэта ўсё базуецца на грантаводстве, ніякага якаснага прадкуту не будзе. Будзе чаргова медыя копі-пэйсту адно аднаго.
Видео.БЕЛ
04.12.2024
Ну-ну :)))
Гомель-Брест
04.12.2024
конкуренция - это всегда хорошо. Будет интереснее.
Алексей Диковицкий рассказал, где будет теперь работать