Здоровье

Испанка. Болезнь, которая изменила жизнь

Сто лет назад на планете тоже свирепствовала пандемия. Смертельно опасный вид гриппа — испанка — дошёл до самых далёких уголков планеты. Пишет Андрей Акушко.

Свецкая размова падчас эпідэміі. Bigpicture.ru.

1918 год быў чацвёртым, апошнім годам Першай сусветнай вайны. Менавіта тады ў і без таго спакутаваны свет прыйшла новая бяда — «іспанка». Большасць даследчыкаў упэўненыя, што новы від грыпу з’явіўся 4 сакавіка 1918 года на адной з амерыканскіх вайсковых баз у штаце Канзас. У гэты дзень салдат Альберт Гітчэл паскардзіўся на галаўны боль і высокую тэмпературу. Сімптомы нагадвалі грып, таму Альберта шпіталізавалі. Але Гітчэл быў кухарам і кантактаваў з дзясяткамі вайскоўцаў. Тыя заразілі іншых — і праз некалькі дзён на базе ўжо хварэла больш за паўтысячы чалавек.

Праз некалькі тыдняў хворых стала 1100 і 48 з іх памерлі (сам Альберт ачуняў і пражыў яшчэ паўстагоддзя). Амаль усе яны былі маладымі, здаровымі хлопцамі, у той час як ад звычайнага грыпу паміраюць перш за ўсё людзі састарэлыя і з хранічнымі хваробамі. Гэты насцярожыла аднаго з афіцэраў, палкоўніка Шрэйнера. Ён напісаў рапарт камандаванню ў сталіцу, але на ягонае папярэджанне не звярнулі ўвагі.

11 сакавіка першы выпадак хваробы быў зарэгістраваны за тысячы кіламетраў ад Канзаса — у Нью-Ёрку. Амерыканскія вайскоўцы тады якраз грузіліся на караблі, каб дабрацца да Еўропы і змагацца з немцамі. У красавіку яны завезлі новы грып у Францыю. Там ён імкліва распаўсюдзіўся па акопах, дзе шчыльна сядзелі сотні тысяч жаўнераў. А праз палонных перакінуўся і на другі бок фронту. У маі першыя хворыя былі выяўленыя ў горадзе Брэслау на ўсходзе тагачаснай Германіі (цяпер Уроцлаў у Польшчы).

Прыкладна тады ж іспанка трапіла на тэрыторыю былой Расійскай імперыі. Вясной яна была зафіксаваная ў Адэсе, а 13 жніўня датуецца першы выпадак у Беларусі — у Мсціславе. Колькі нашых суайчыннікаў загінула ад віруса сто гадоў таму, сказаць цяжка. Войны, якія тады ішлі на нашай тэрыторыі, не дазваляюць знайсці адказ на гэта пытанне. Да таго ж лекары часта ставілі хворым на іспанку іншы дыягназ — тыф. У кожным разе лік ішоў як мінімум на дзясяткі тысяч.

Сутыкнуўшыся з першымі выпадкамі, медыкі разгубіліся. Яны бачылі, што гэта нейкі незвычайны грып. Твар пацыента сінеў, чалавека выварочваў кашаль, а лёгкія быццам бы нешта раз’ядала знутры. Нараджалася шмат тэорый, што здарылася, нават такая, што на Зямлю вярнулася чума.

Першы часовы шпіталь, разгорнуты вясной 1918 года на вайсковай базе ў амерыканскім штаце Канзас, дзе ўпершыню дала сябе адчуць эпідэмія іспанкі. Неўзабаве такія часовыя шпіталі сталі хутка будавацца па ўсім свеце, бо звычайныя не маглі змясціць вялізнай колькасці хворых. Wikimedia Commons.

Тады яшчэ не ведалі, што вірус пераносяць і тыя, хто выглядае здаровым. Салдаты-пераносчыкі спакойна ехалі ў адпачынак і везлі «падарунак» дамоў. Менавіта так у чэрвені 1918-га хвароба трапіла ў брытанскі Манчэстэр і імкліва захапіла горад. За паўтара месяца захварэла больш за 100 тысяч, вялікую частку складалі дзеці. 

Тое самае адбывалася шмат дзе. Але ў Манчэстэры знайшоўся чалавек, які вырашыў змагацца з пандэміяй. Гэта быў інспектар аховы здароўя Джэймс Нівен.

Дактары супраць іспанкі

Джэймс Нівен зразумеў, што тыповы сезонны грып не можа распаўсюджвацца так хутка. Ён забіў трывогу і прапанаваў закрыць школы. Частка дырэктараў адмовілася слухаць галоўнага доктара горада, і ён нічога не змог з гэтым зрабіць. Заставалася толькі друкаваць дзясяткі тысяч памятак з рэкамендацыямі, як зменшыць шанцы падхапіць хваробу. Вы іх ведаеце, бо яны не змяніліся да сёння: мыць рукі і менш кантактаваць з іншымі людзьмі.

Намаганні Нівена, хоць і выглядалі барацьбой з ветракамі, усё ж не прайшлі дарма. Некаторыя калегі прыслухаліся і пачалі ўводзіць меры засцярогі, ведаючы, што хвароба перадавалася паветрана-кропельным шляхам. Дактары і медсёстры пачалі насіць маскі, якія выкідалі адразу пасля змены. Праўда, многія ўсё адно захварэлі. Ды і масак на ўсіх не хапала.

На жаль, гэта былі толькі паўмеры. Людзі працягвалі наведваць тэатры і стадыёны, а хвароба захоплівала новыя гарады і краіны. Яна забіла тысячы людзей, а ўлады забаранялі пра гэта пісаць у прэсе — нават калі спынялася прамысловасць, як шахты пад Ньюкаслам, дзе ў ліпені хварэла 70% рабочых.

Магчыма, чыноўнікі апамяталіся б і ўвялі каранцін. Вось толькі ў жніўні іспанка (тады яна была ўжо вядомая пад гэтым іменем) адступіла. Большасць хворых ачуняла. Нівен занатаваў у сваім дзённіку, што 3 жніўня 1918-га сітуацыя палепшала. 

Свет супакоіўся, не ведаючы, што самы жах толькі пачынаецца.

Вірус вяртаецца

Напрыканцы лета 1918-га вірус муціраваў і вярнуўся. Цяпер ён мог забіць чалавека за суткі ці нават хутчэй. Другая хваля пайшла з некалькіх краін, адной з якіх зноў сталі ЗША. Да канца восені пандэмія дабралася нават да самых аддаленых месцаў планеты. Ахвяраў стала больш, людзі захлыналіся крывавай макротай і адыходзілі на той свет. Але працягвалася вайна, якой надавалі значна больш увагі, чым небяспечнай хваробе.

У канцы верасня перапоўненыя караблі з амерыканскімі вайскоўцамі — у тым ліку заражанымі — накіраваліся ў Еўропу. Сотні памерлі, не даехаўшы да Старога Свету, і іх целы проста выкінулі ў мора, бо на суднах не было месцаў для іх захавання.

Тыповым прыкладам быў карабель «Левіяфан». Ён пераўтварыўся ў плывучы лазарэт яшчэ да адыходу ад прычалу. 120 жаўнераў адправілі на бераг, бо яны не маглі вытрымаць дарогу. Далей было толькі горш: за першыя паўтара сутак падарожжа захварэлі 700 чалавек. Праз тыдзень іх было ўжо 2 тысячы. Тое самае рабілася і на іншых суднах, за што яны былі празваныя «караблямі смерці».

Максімум, чым шпіталі маглі дазволіць сабе раздзяліць пацыентаў у агульнай палаце — гэта прасцінамі. Bigpicture.ru.

Памерлых было ў разы больш, чым у першую хвалю, хаваць гэта станавілася цяжэй — і па арміях краін Антанты папаўзлі чуткі. У хваробе вінавацілі ў тым ліку немцаў, якія нібыта ўжылі новы від хімічнай зброі. Праўда, у лістападзе 1918-га вайна скончылася, і стала зразумела, што Германія тут ні пры чым. 

Тым часам сітуацыя стала крытычнай. Напрыклад, у Лондане не працавалі многія крамы, а траціна паліцэйскіх захварэла. Рэзкага ўсплёску злачыннасці не здарылася толькі таму, што крымінальныя элементы таксама пакутавалі ад віруса.

У асобных гарадах дайшло да таго, што целы памерлых не хавалі па некалькі тыдняў. Тыя, хто павінен быў гэтым займацца, ляжалі хворыя. Ды і трун на ўсіх не хапала. Часам, каб вырашыць праблему, усіх хавалі ў вялізнай брацкай магіле, проста кінуўшы туды целы.

Запозненыя меры

Дактары працягвалі шукаць прычыну іспанкі. Яны даследавалі макроты, але знаходзілі толькі звычайныя бактэрыі: вірусы ў аптычных мікраскопах было не разгледзець. Прыходзілася распрацоўваць метады супрацьдзеяння хваробе інтуітыўна. 

Нівен і яго калегі распаўсюджвалі ўлёткі і навуковыя фільмы. Расказвалі пра гігіену і неабходнасць адмены масавых мерапрыемстваў. Нарэшце іх пачулі. У Францыі міністэрства ўнутраных спраў у канцы 1918-га загадала закрыць тэатры, сінематографы, рынкі і гандлёвыя цэнтры. Але рэалізацыя загаду пакідала жадаць лепшага.

Першай краінай, што ўспрыняла небяспеку сур’ёзна, стала нейтральная Іспанія, ад якой хвароба і атрымала сваю назву. Летам 1918-га яе ўрад звярнуў увагу на чыгункі і караблі, праз якія хвароба прыйшла на Пірэнейскі паўвостраў. Усіх, хто прыязджаў з-за мяжы, размясцілі ў каранцінных цэнтрах. А марскія парты пераўтварылі ў рэгіёны суцэльнага каранціну.

Праўда, і там не ўсё было гладка. Рашэнне адмяняць ці не адмяняць масавыя мерапрыемствы дазволілі прымаць муніцыпалітэтам. У рэгіёнах палічылі, што забарона свята ўраджаю ў канцы жніўня знішчыць мясцовую эканоміку. Да таго ж урад традыцыйна рэлігійнай Іспаніі не рызыкнуў забараніць набажэнствы. Адно і другое паспрыяла ў выніку распаўсюджванню хваробы.

Пахаванне ахвяр іспанкі ў агульнай магіле. Канада, Лабрадор, 1919 год. Wikimedia Commons.

Восенню 1918-га амаль усе дзяржавы зразумелі неабходнасць змагання з пандэміяй. У кожнай краіне і кожным горадзе гэта рабілі па-свойму. Найбольш паслядоўна дзейнічалі ў паўднёваафрыканскім Кейптаўне. Там стварылі 14 складоў, дзе можна было знайсці бясплатныя ежу і лекі. Па дамах хадзілі валанцёры, якія дапамагалі хворым. Для соцень маленькіх грамадзян, чые бацькі знаходзіліся ў цяжкім стане ці сканалі, зрабілі спецыяльныя дзіцячыя дамы. Масавыя мерапрыемствы забаранілі, а рух транспарту абмежавалі. 14 тысяч гараджан усё роўна загінулі. Але дактары ўпэўненыя: калі б не гэтыя захады, смяротнасць была б вышэйшай.

Апошняя хваля

На мяжы 1918—1919 гадоў каранцін дзейнічаў ужо шмат дзе. Людзі ў масках на вуліцах і абмежаванні ў перамяшчэнні сталі звычайнай справай. Гэта было дарэчы, бо ў першыя месяцы 1919-га пачалася трэцяя хваля пандэміі.

Хваробу зноў распаўсюдзілі вайскоўцы. Першая сусветная скончылася, і салдаты вярталіся дадому, захапіўшы з сабой вірус. Але ахвяраў на гэты раз было менш. Тых, хто прыязджаў з-за мяжы, правяралі. А калі падазравалі іспанку, вымушалі заставацца на каранціне. Хвароба стала патроху адступаць. Магчыма, з-за гэтых перасцярог, а магчыма, таму што значная частка насельніцтва ўжо перахварэла і атрымала імунітэт. Хоць асобныя выпадкі фіксаваліся нават вясной 1920-га (часам іх называюць чацвёртай хваляй).

Калектыўнае фота часоў іспанкі. Bigpicture.ru.

Мы і сёння не ведаем, колькі людзей тады загінула. Звычайна медыкі пішуць, што хвароба захапіла паўмільярда чалавек. А забіла — ад 17 да 50 мільёнаў. Назваць больш дакладныя лічбы наўрад ці рэальна. Больш-менш адэкватная статыстыка вялася толькі ў Еўропе і ЗША, але і там цяжка было зразумець, памёр чалавек ад іспанкі ці ад звычайнага грыпу. А ў іншых рэгіёнах з падлікамі было зусім кепска. Напрыклад, Кітай быў падзелены на некалькі частак, якія ваявалі паміж сабой. І ніхто не лічыў, колькі жыхароў загінула з-за дзеянняў армій, а колькі з-за іспанкі. У калоніях чыноўнікі ўвогуле маглі запісаць усіх памерлых як ахвяр хваробы. Нават калі рэальнай прычынай быў голад, што ўзнік з-за злоўжыванняў.

Тым не менш памяць пра пандэмію захавалася. Напрыклад, у народа ігбо, што жыве ў Нігерыі, узнікла спецыяльнае слова для абазначэння дзяцей, што нарадзіліся ў 1919—1921 гадах. На беларускую яно перакладаецца як «тыя, хто нарадзіўся пасля грыпу».

Наступствы пандэміі

У пандэміі былі і нечаканыя наступствы. Скажам, дагэтуль лічылася, што грамадзянін абавязаны самастойна клапаціцца пра сваё здароўе. «Выжывуць мацнейшыя» — прыкладна такім быў лозунг медыцыны да Першай сусветнай.

Але іспанка вымусіла яго перагледзець. Зразумела чаму: вірусу было ўсё роўна, багаты перад ім ці бедны. Мільянер мог сканаць гэтак жа хутка, як і дворнік. А служанка прыносіла хваробу ў дом да сваёй заможнай гаспадыні — і яны паміралі побач.

У наступныя дзесяцігоддзі многія еўрапейскія краіны змянілі сістэму аховы здароўя. Дактары і лекі сталі больш даступнымі. Адным з піянераў тут быў СССР, дзе спачатку дэкларавалі ідэю абсалютнай роўнасці ўсіх грамадзян у бальніцах.

Так выглядае ўзноўлены ў лабараторыі вірус іспанскага грыпу. Выгадаваць яго ўдалося ў 2005 годзе. Матэрыял для гэтага атрымалі яшчэ ў 1950-х, калі ў навуковых мэтах эксгумавалі масавае пахаванне на Алясцы. Wikimedia Commons.

Іспанка знішчыла шмат маладых людзей ад 20 да 40 гадоў. А вінаваты быў… іх добры імунітэт! Арганізм рэагаваў на вірус занадта моцна і ў выніку забіваў сам сябе, бо антыцелы, што выпрацоўваліся ў празмернай колькасці, самі рабіліся атрутай. Але разабрацца ў гэтым вучоныя здолелі далёка не адразу. Бо прычыну іспанкі — мініяцюрны вірус — выявілі толькі праз дзесяцігоддзі, калі з’явіліся добрыя электронныя мікраскопы. 

Комментарии

«Очагов, как мы видим, несколько». Страшно горел торговый центр в Витебске ВИДЕО1

«Очагов, как мы видим, несколько». Страшно горел торговый центр в Витебске ВИДЕО

Все новости →
Все новости

Накануне праздников билеты на автобус из Минска в Вильнюс заметно дорожают6

В Казахстане судят белоруса за ДТП, в котором погибли восемь человек

Си Цзиньпин, кажется, отклонил приглашение на инаугурацию Трампа

Ковалевский: Интересы Беларуси в мирных переговорах по Украине нельзя игнорировать6

20-летняя девушка станцевала в милицейской форме. К ней пришли силовики7

Мелкозеров рассказал, как оформил медицинскую страховку для собаки и почему это выгодно7

Белоруска и белорус удивили всех на турнире по покеру на Багамах2

Самую дорогую квартиру в Минске в ноябре продали в «Доме Чижа»

Украинские военнослужащие на грани окружения в четырех деревнях Донецкой области

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Очагов, как мы видим, несколько». Страшно горел торговый центр в Витебске ВИДЕО1

«Очагов, как мы видим, несколько». Страшно горел торговый центр в Витебске ВИДЕО

Главное
Все новости →