Здарэнні3939

Расстрэл замест пажыццёвага. Абвешчаны прысуд выканаўцам двайнога забойства ў Мінску

Былая актывістка БРСМ і выхавальніца дзіцячага сада Аліна Шульганава бліжэйшыя 12 гадоў правядзе за кратамі. Выканаўцы двайнога забойства на Алібегава ў Мінску асуджаны да смяротнага пакарання.

У суботу, 20 студзеня, Мінскі гарадскі суд вынес прысуд фігурантам справы аб забойстве трох чалавек. Вячаслаў Сухарка і Аляксандр Жыльнікаў прысуджаныя да выключнай меры пакарання — расстрэлу, Аліна Шульганава — да 12 гадоў пазбаўлення волі. Прысуд абвінавачаныя выслухалі спакойна.

Сухарка і Жыльнікаў павінны выплаціць пацярпелым 220 тысяч рублёў, Шульганава — 40 тысяч. Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.

Напярэдадні дзяржабвінаваўца запатрабаваў для абвінавачаных больш суровае пакаранне, чым тое, якое ў гэтым жа судзе было абвешчана ў сакавіку 2017 года. Тады ўсіх траіх прызналі вінаватымі. За забойства, разбой, крадзеж дакументаў рабочых піларамы Вячаслава Сухарку і Аляксандра Жыльнікава прысудзілі да пажыццёвага зняволення, а выхавальніцу дзіцячага сада Аліну Шульганаву — да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Аднак Вярхоўны суд адмяніў прысуд, справу адправілі на новы разгляд у той жа Мінскі гарадскі суд.

Яшчэ ў першы дзень працэсу пракурор Сяргей Кротаў адзначыў «мяккасць прызначанага пакарання Сухарку і Жыльнікаву» і не выключыў, што гэтым разам можа быць вынесена смяротнае пакаранне. Так і выйшла.

Прычынай трагедыі, якая потым стала прадметам разгляду крымінальнай справы, была рэўнасць 27-гадовай выхавальніцы Аліны Шульганавай. Яна хацела вярнуць былога хлопца і правучыць суперніцу. Паводле яе задумы, дзяўчыну павінны былі збіць. Аднак выканаўцы Вячаслаў Сухарка і Аляксандр Жыльнікаў забілі пару. Дзяўчыне было 24, яе каханаму 32.

Ужо ў ходзе расследавання высветлілася: за некалькі дзён да двайнога забойства на вуліцы Алібегава ў Мінску, Сухарка і Жыльнікаў з-за грошай забілі мужчыну ў Калодзішчах. Падчас судовага працэсу Вячаслаў Сухарка паводзіў сябе неадэкватна, за што быў выдалены з залы. Справа слухалася без яго прысутнасці, але да гэтага ён звярнуўся да суддзі з просьбай прысудзіць яго да найвышэйшай меры пакарання.

Каментары39

«Непадкупным» беларускім дыпламатам у Малдове аказаўся кадравы супрацоўнік КДБ3

«Непадкупным» беларускім дыпламатам у Малдове аказаўся кадравы супрацоўнік КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі ж тут Мінска! Пра новую кнігу Заміроўскай1

90 гадоў з дня нараджэння Станіслава Шушкевіча — архіўны фільм «Нашай Нівы» пра першага кіраўніка незалежнай Беларусі5

У Магілёве маршрутка сутыкнулася з аўтобусам

Логіка Ярмошынай: Трэба ісці на выбары, каб Лукашэнку паважалі ў Кітаі9

Украіна ўзнагародзіла каліноўцаў медалямі3

Што цяпер з пацярпелымі на пажары ў віцебскім гандлёвым цэнтры

Беларусы пабеглі рабіць візы на жнівень — усё праз канцэрт Макса Каржа21

«Цяпер бегаць за ім прапаноўваць на падносіку?» Райвыканкам абурыўся скаргамі экс-сенатара, які не можа знайсці працу3

«Кампенсацыя за паразу ў Сірыі». Што стаіць за заявай Мядзведзева наконт «новых рэгіёнаў» Расіі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Непадкупным» беларускім дыпламатам у Малдове аказаўся кадравы супрацоўнік КДБ3

«Непадкупным» беларускім дыпламатам у Малдове аказаўся кадравы супрацоўнік КДБ

Галоўнае
Усе навіны →