Мова

У Магілёве паставяць стэнды з цытатамі Купалы і Караткевіча

Актывісты магілёўскай гарадской арганізацыі ТБМ прапанавалі ўладам устанавіць два банеры з выказваннямі Янкі Купалы і Уладзіміра Караткевіча пра Магілёў.

Як паведаміў старшыня арганізацыі Алег Дзьячкоў на нядаўняй сустрэчы ў Магілёўскім аблвыканкаме старшыня гарвыканкама Уладзімір Цумараў станоўча ўспрыняў прапанову аб устанаўленні банера са словамі пра Магілёў, узятымі з твора Уладзіміра Караткевіча «Сівая легенда». «Цумараў даў распараджэнне сваім падначаленым распрацаваць варыянты афармлення гэтага стэнда», — зазначыў Дзьячкоў.

Таксама ТБМ прапанавала эскіз банера з вытрымкамі з паэмы Янкі Купалы «Магіла льва». Начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Анатоль Сінкавец адказаў, што ўлады будуць шукаць месца, дзе можна ўстанавіць такі стэнд.

Паводле слоў грамадскага актывіста, магілёўскія ўлады падтрымалі меркаванне ТБМ пра неабходнасць больш частага выкарыстання беларускай мовы ў надпісах і ўказальніках у Магілёве і раёнах.

»Напрыклад, завяршылася рэканструкцыя трасы Магілёў — Мінск, і дарожны ўказальнік зрабілі на рускай мове, хоць раней ён быў на беларускай. Тое ж самае было ў Дрыбіне, калі перарабілі ўказальнікі з беларускай на рускую. Малашка сказаў, што гэта было зроблена не наўмысна, а па недаглядзе чыноўнікаў. А Сінкавец паабяцаў, што дасць распараджэнне ідэолагам і адпаведным установам, каб у далейшым рабілі ўказальнікі на беларускай мове», — сказаў Алег Дзьячкоў.

Каментары

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу9

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля смерці Прыгожына наймітам з ампутаванымі канечнасцямі перасталі плаціць пенсіі5

У Беларусі з'явіўся народны паэт12

У Мінску назвалі самыя папулярныя сёлетнія дзіцячыя імёны1

Расійскія настаўнікі на загад беларуса спалілі джынсы, партрэты нобелеўскіх лаўрэатаў і дыскі з Windows4

Расія ў найбліжэйшыя дні можа зноў ударыць «Арэшнікам» па Украіне2

У сірыйскай Латакіі спалілі труну з целам бацькі Башара Асада22

На «востраве педафілаў» у Вялікабрытаніі манахі згвалцілі больш за 50 дзяцей7

Сувязь 5G хутка прыйдзе ў Беларусь, але часу спатрэбіцца шмат1

Перад ударам «Арэшніка» па Дняпры кіраўніцтва Расіі эвакуявалася на Урал2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу9

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу

Галоўнае
Усе навіны →