Telegram патлумачыў глабальны збой вайной на Блізкім Усходзе

У кампаніі адзначылі, што месенджар сутыкнуўся з беспрэцэдэнтнай нагрузкай.

04.10.2024 / 19:37

Telegram пракаментаваў глабальны збой, які здарыўся ў месенджары 3 кастрычніка.

Карыстальнікі па ўсім свеце скардзіліся на праблемы з загрузкай паведамленняў і медыя.

«З-за нядаўніх падзей на Блізкім Усходзе, у прыватнасці ў Ізраілі, Ліване і Іране, Telegram сутыкнуўся з беспрэцэдэнтнай нагрузкай. У апошнія некалькі дзён некаторыя карыстальнікі маглі адчуваць часовыя праблемы з падключэннем і цяжкасці з доступам да медыя», — паведаміў Telegram.

У кампаніі дадалі, што, дзякуючы намаганням тэхнічнай каманды, Telegram заставаўся даступным у большасці краін, і ўсе праблемы цяпер цалкам вырашаныя.

1 кастрычніка Армія абароны Ізраіля пачала наземную аперацыю на поўдні Лівана. Увечары таго ж дня Іран нанёс масіраваны ракетны ўдар па тэрыторыі Ізраіля.

Ганец з Ірана ехаў папярэдзіць Насралу, што Ізраіль збіраецца таго забіць. Абодва загінулі ў бункеры

На поўдні Бейрута прагрымелі магутныя выбухі. Цэллю мог быць брат забітага лідара «Хезбалы»

Ізраіль атакаваў расійскую авіябазу ў Сірыі. Там знаходзілася зброя для «Хезбалы»

«Іран зрабіў вялікую памылку і заплаціць за яе». Ізраіль пагражае адказам на ўдары Тэгерана па сваёй тэрыторыі

Беларус, расстраляны тэрарыстамі ў Тэль-Авіве, ідзе на папраўку: куля зайшла Раману ў жывот і выйшла цераз горла

Ізраіль абвясціў пра забойства прэм'ер-міністра сектара Газа

Nashaniva.com