Каго затрымліваюць пасля праверкі тэлефона на мяжы? Назіранні з ізалятара 

Пад час знаходжання ў Брэсцкім ІЧУ Аляксандр Рамановіч, пінскі праваабаронца і грамадскі актывіст, сустракаў людзей, якіх затрымалі на беларускай мяжы пасля раптоўнай праверкі тэлефонаў. Хто і што цікавіла сілавікоў?

21.06.2024 / 18:06

Аляксандр кажа, што затрымліваюць абсалютна розных людзей — нейкую заканамернасць вылучыць немагчыма.

На праверку могуць адправіць не толькі тых, хто доўгі час не з’яўляўся ў Беларусі. Напрыклад, з Аляксандрам сядзеў прадпрымальнік, які па працоўных справах паехаў у Польшчу ненадоўга — а на зваротным шляху ў яго на мяжы знайшлі старую падпіску.

— Я чуў нават гісторыю пра тое, што затрымалі кіроўцу фуры — яго адвялі, а фура так і засталася на мяжы.

Праваабаронца адзначае: не трэба думаць, быццам патрабаваць паказаць тэлефон могуць толькі ў тых, хто трапіў у базу «БЕСпарадкі» ці недзе засвяціўся.

Сярод затрыманых былі людзі, якія не ўдзельнічалі ў пратэстах і ўвогуле звычайна не хваляваліся перад паездкай за мяжу наконт таго, што ў іх пачнуць нешта правяраць у тэлефоне.

— Знаходзяць тое, пра што чалавек ужо і сам забыўся — нейкія рэпосты, падпіскі. Калі чалавек не вельмі актыўна карыстаецца сацыяльнымі сеткамі, ці будзе ён памятаць, што ў 2020 годзе рэпосціў нешта з рэсурсу, які ў той момант не лічыўся экстрэмісцкім?

Аляксандр кажа, што па яго назіраннях у большасці выпадкаў людзі ўсё ж атрымлівалі штрафы, а не суткі.

Але імаверна, гэта звязана з тым, што яны не былі актыўнымі ўдзельнікамі пратэстаў.

***

«Наша Ніва» стварыла шмат гайдаў па розных галінах бяспекі. Яны прыдадуцца вам пры ачыстцы смартфона, а іх выкананне зойме час. 

Як правільна пачысціць смартфон пры перасячэнні мяжы

18-гадовую грамадзянку Украіны затрымалі на беларускай мяжы

Прадпрымальніка, якога затрымалі па вяртанні з-за мяжы, асудзілі да дзевяці гадоў калоніі за данаты

На мяжы затрымалі жыхара Брэста, які вярнуўся з Польшчы

Nashaniva.com