Залужны паведаміў, што УСУ адышлі ад Мар'інкі, якой «больш няма»
Галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны Валерый Залужны заявіў, што горада Мар'інкі ў Данецкай вобласці больш няма. Пра гэта ён сказаў на прэс-канферэнцыі 26 снежня.
26.12.2023 / 17:39
Зруйнаваны горад Мар'інка на Данеччыне. Фота: Facebook / Генеральны штаб УСУ
Каментуючы заяву расійскага міністра абароны Сяргея Шайгу аб поўным захопе Мар'інкі, Залужны сказаў, што ўкраінскія войскі сапраўды адышлі: у некаторых месцах яны акапаліся на ўскраінах Мар'інкі, а ў іншых — крыху далей.
Са слоў Залужнага, расійская армія можа «канцэнтраваць сілы і можа рабіць за два-тры месяцы тое, што яны зрабілі з Бахмутам».
«Мы будзем абараняць роўна столькі, колькі хопіць сіл. Але калі будзем разумець, што лепш захаваць людзей, то пасля адваюем гэта», — сказаў Залужны.
Напярэдадні міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу далажыў Уладзіміру Пуціну, што расійскае войска цалкам захапіла Мар'інку ў Данецкай вобласці. У сваю чаргу, ва Узброеных сілах Украіны заявілі, што баі за горад працягваюцца.
Расійская армія вяла баявыя дзеянні за Мар'інку, дзе да пачатку поўнамаштабнай вайны жыло каля дзевяці тысяч чалавек, пачынаючы з сакавіка 2022 года.
Чытайце таксама:
Расія заявіла пра захоп руін Мар'інкі. Якое ваеннае значэнне мае гэты гарадок
Пуцін пасылае сігналы пра гатоўнасць да перамоў з Украінай — The New York Times
Зяленскі расказаў пра паўмільённую мабілізацыю і адносіны з Залужным
Камандуючы Сухапутнымі войскамі Украіны назваў асноўныя напрамкі, на якіх наступаюць расейцы