Меркаванні44

Экс-вядоўца АНТ: Беларусь — дарога ў нікуды

Сяргей Дарафееў паспрачаўся з украінскім палітыкам пра эканамічныя выгады Мытнага саюза.

Гутарка з лідарам прарасійскага грамадскага руху «Украінскі выбар», экс-старшынёй Адміністрацыі прэзідэнта Леаніда Кучмы Віктарам Медзведчуком прайшла ў жывым эфіры 5 канала, паведамляе Uainfo.

Дзякуючы эканамічнай інтэграцыі краін — удзельніц МС заробкі ў Беларусі вышэйшыя, чым ва Украіне, заявіў Медзвядчук.

«Я лічу, што адзіны выхад для эканомікі Украіны на сённяшні дзень — уступленне ў Мытны саюз. Чаму? Таму што Мытны саюз вызначае ў сённяшніх эканамічных умовах, ва ўмовах сусветнага крызісу, магчымасці развіцця нашай эканомікі, высокатэхналагічных галін, такіх як авіябудаванне, суднабудаванне, ракеты, космас, ВПК і многае іншае, прадукцыя якіх патрэбная толькі ў краінах Мытнага саюза і нідзе не патрэбная ў Еўрасаюзе», — пачаў тлумачыць Медзвядчук неабходнасць сяброўства ў МС.

У адказ вядоўца ток-шоу, беларускі журналіст Сяргей Дарафееў прапанаваў свой, як ён адзначыў, «контраргумент адносна Беларусі».

«Краіна не атрымала манны нябеснай ад Мытнага саюза. У Расіі больш прыбытковыя заводы. Толькі адзін штрых прыводжу, так, яны бліжэйшыя да крыніц сыравіны, — адзначыў Дарафееў. — Далёка не ўся беларуская прадукцыя канкурэнтаздольная на тэрыторыі Расіі. А вось беларускія вытворчыя магутнасці прывабныя для замежнага капіталу «.

«Вы гэтага ж хочаце і для Украіны?» — пацікавіўся журналіст у Медзведчука.

Па словах Медзведчука, «контраргумент» Дарафеева — толькі «адносная праўда». «Узровень тавараабароту паміж трыма краінамі — Расіяй, Казахстанам і Беларуссю — вырас на 37%. Прыводзіць далей лічбы? Давайце пагаворым пра сярэдні заробак, які вышэйшы ў гэтых трох краінах, чым ва Украіне. Я хачу, каб заработныя платы ва Украіне і пенсіі былі нашмат вышэйшыя. За кошт Еўрасаюза, Зоны свабоднага гандлю гэта не адбудзецца».

«Вы параўноўваеце зарплаты ва Украіне і Беларусі?» — удакладніў Дарафееў.

«Я параўноўваю не толькі з Беларуссю, я параўноўваю з Казахстанам і Расіяй», — заявіў Медзвядчук.

«Лепш з Беларуссю не параўноўвайце. Не трэба. Гэта тады дарога наогул у нікуды», — параіў палітыку Дарафееў.

Нагадаем, Сяргей Дарафееў, кіраўнік і вядоўца ток-шоу «Выбар» на беларускім тэлеканале АНТ, быў прызнаны «вядоўцам года — 2010» у некалькіх намінацыях. У снежні 2010 года быў адхілены ад эфіру па палітычных матывах — ён дазволіў сабе задаць некалькі бесстаронніх пытанняў кіраўніку Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай, пасля чаго тая дэманстратыўна пакінула студыю. У красавіку 2011 года быў звольнены з АНТ.

Каментары4

Капялюш Меланіі Трамп: што хаваецца за стыльным жэстам першай лэдзі Амерыкі8

Капялюш Меланіі Трамп: што хаваецца за стыльным жэстам першай лэдзі Амерыкі

Усе навіны →
Усе навіны

Найбольш шчаслівым на інаўгурацыі Трампа выглядаў Ілан Маск ВІДЭА22

На крайнім захадзе Беларусі пабачылі рэдкую птушку1

Украінскія беспілотнікі пацэлілі ў нафтабазу ў Варонежскай вобласці. Гэта ўжо другі раз за тыдзень2

Бондараву завярнулі з перайменаваннем вуліцы Каліноўскага ў Мінску7

«Узровень агітацыі ніякі». Дзяржаўная служачая расказала пра атмасферу напярэдадні выбараў2

Якія вуліцы ў Беларусі маюць самыя незвычайныя назвы?2

Трамп абяцае «рэвалюцыю здаровага сэнсу». Адразу пасля інаўгурацыі ён падпіша шэраг указаў47

Дональд Трамп афіцыйна стаў 47-м прэзідэнтам ЗША7

Сёння ўначы магчымыя перабоі з інтэрнэтам8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Капялюш Меланіі Трамп: што хаваецца за стыльным жэстам першай лэдзі Амерыкі8

Капялюш Меланіі Трамп: што хаваецца за стыльным жэстам першай лэдзі Амерыкі

Галоўнае
Усе навіны →