Мінскія шматдзетныя сем'і адмаўляюцца ад участкаў у Сокале і чакаюць больш выгадных прапановаў
Больш за 650 шматдзетных сем'яў Мінска накіраваныя ў 2012 годзе на будаўніцтва жылля.
Пра гэта паведаміў сёння на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме начальнік упраўлення жыллёвай палітыкі Мінгарвыканкама Аляксандр Аўраменка. На ўлік за гэты час прынята 358 шматдзетных сем’яў. Усяго ў чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоваў стаяць 968 такіх сем’яў. «Шматдзетныя сем’і мы павінныя цягам года накіроўваць на будаўніцтва, і гэта выконваецца», — адзначыў Аляксандр Аўраменка.
Разам з тым ёсць праблемы з забяспечаннем шматдзетных сем’яў
Некаторыя шматдзетныя сем’і стаяць у чарзе на атрыманне зямельнага ўчастка пад будаўніцтва індывідуальнага дома. Атрымалі ўчасткі 35 сем’яў. «Цяпер незанятыя ўчасткі ёсць толькі ў пасёлку Сокал і Трасцянец, і не ўсе чаргавікі на іх згаджаюцца, чакаюць больш выгадных прапановаў», — сказаў Аляксандр Аўраменка.
Каментары