Эканоміка33

Ермакова абяцае жорсткую эмісійную палітыку

Нацыянальны банк Беларусі мае намер у гэтым годзе праводзіць жорсткую эмісійную палітыку,
заявіла сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску старшыня праўлення Нацыянальнага банка Надзея Ермакова.

Рэфінансаванне банкаў будзе ажыццяўляцца выключна на рыначных умовах, на кароткія тэрміны і толькі ў рамках стандартных інструментаў рэгулявання ліквіднасці. «Пры неабходнасці будуць праводзіцца і стэрылізацыйныя мерапрыемствы, накіраваныя на недапушчэнне залішняга росту грошай у эканоміцы», — падкрэсліла Надзея Ермакова.

Працэнтная палітыка Нацбанка будзе накіравана на дасягненне дадатнага ўзроўню рэальных працэнтных ставак у эканоміцы. Яна павінна быць узважанай, забяспечваць у першую чаргу падтрыманне манетарнай стабільнасці і збалансаванае развіццё эканомікі, заявіла кіраўнік Нацбанка. Павінны ўлічвацца інтарэсы як пазычальнікаў, так і укладчыкаў. Толькі ў гэтым выпадку будуць створаны ўмовы, неабходныя для ўстойлівага эканамічнага росту і павышэння дабрабыту насельніцтва.

Важнейшымі ўмовамі стабільнага эканамічнага развіцця краіны ў сярэдне- і доўгатэрміновым перыядзе з’яўляецца нізкі ўзровень інфляцыі і ўстойлівасць курсу нацыянальнай валюты.

«Мэта — знізіць прырост спажывецкіх цэн у 2012 годзе да 19–22 працэнтаў, — нагадала Надзея Ермакова.
 — Паспяховасць дасягнення заяўленай мэты будзе ў многім залежаць як ад эфектыўнасці работы эканомікі, так і ад ступені жорсткасці манетарнай і бюджэтна-падатковай палітыкі».

У гэтым годзе Нацбанк і ўрад прадоўжаць рэалізацыю мер, накіраваных на паступовае давядзенне золатавалютных рэзерваў да ўзроўню, які забяспечвае эканамічную бяспеку краіны. Да канца года ставіцца задача захаваць ЗВР у аб’ёме, які сфарміраваўся на пачатак гэтага года. Міжнародныя рэзервовыя актывы на 1 студзеня 2012 года дасягнулі $7,9 млрд.

Каментары3

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава20

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскіх дыпламатаў затрымалі ў брытанскім парламенце3

Гэтыя прадукты могуць знізіць рызыку развіцця раку тоўстай кішкі — самага распаўсюджанага ў Беларусі1

«Чаму пад выглядам трохпакаёвых кватэр сталі прадаваць двухпакаёвыя?» Блогерка крытыкуе рынак нерухомасці9

За ўдзел у пратэстах судзяць выкладчыцу Універсітэта фізкультуры3

Падлічылі медыянны заробак. Роўна палова беларусаў атрымлівае на рукі менш за $4545

Трамп прызначыў зорных спецпасланнікаў у Галівудзе. Сярод іх Мэл Гібсан12

Следчыя змаглі знайсці забойцу мытніка, цела якога знайшлі ў Гомелі ў 2002 годзе6

Палітзняволенага Юрася Зянковіча здымалі, падобна, у гатэлі «Еўропа»5

У Грузіі за паўтара года сем грамадзян Беларусі скончылі жыццё самагубствам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава20

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →