Генпракурор адрэагаваў на адкрыты ліст бацькі арыштаванага Аляксандра Класкоўскага
Генеральны пракурор Рыгор Васілевіч адрэагаваў на адкрыты ліст бацькі Аляксандра Класкоўскага, арыштаванага па справе 19 снежня.
Ліст Аляксандра
15 сакавіка адвакат Ірына Бурак атрымала магчымасць упершыню сустрэцца
У лісце, напісаным
«Стан здароўя Класкоўскага А.А. здавальняючы, па медыцынскую дапамогу ён звяртаўся толькі адзін раз, — піша генеральны пракурор. — Пасля агляду доктарам яму была аказана кваліфікаваная медычная дапамога, болей на стан здароўя ён не скардзіўся. Пры першым аглядзе лекарам
пераломаў, у тым ліку рэбраў, у вашага сына не ўстаноўлена.
Скаргі на парушэнне правоў Класкоўскага А.А. на атрыманне юрыдычнай дапамогі ў Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь ад яго і яго адваката не паступалі».
Васілевіч паведаміў, што на адрас старшыні КДБ накіраваў ліст «аб адшуканні дадатковых магчымасцяў для забеспячэння правоў асоб, якія ўтрымліваюцца ў следчым ізалятары КДБ Рэспублікі Беларусь, на абарону». Ён нагадаў, што «адвакат Бурак І.С. сустракалася з Класкоўскім А.А.
Каб вырашыць пытанне аб спатканні з сынам, Васілевіч прапануе аўтару адкрытага ліста «звярнуцца да начальніка аддзела СУПР ГУУС Мінгарвыканкама Сукалы А.М., у вытворчасці якога знаходзіцца справа».
«Адказ Рыгора Васілевіча хуткі, але ў значнай ступені фармальны, — заявіў БелаПАН
Аднак няма адказу на простае пытанне: куды падзелася маса лістоў, дасланых сыну,— ад мяне, ад нашых сваякоў і, наколькі я ведаю, ад мноства людзей, якія пісалі словы падтрымкі?».
«Увогуле, адказ грунтуецца пераважна на тым, што Саша не выказваў скаргаў. Аднак, на мой погляд, чалавек, які знаходзіцца, мякка кажучы, у залежным становішчы, добра ўзважыць, ці не стане яму пасля скаргаў яшчэ горш. Тут не інтэрв`ю трэба браць, а самастойна сітуацыю расследаваць», — перакананы Класкоўскі. У той жа час у яго склалася ўражанне, што «ва ўсемагутным ведамстве розным правяраючым не надта даюць гэта рабіць». «Некалі ж Лукашэнка з гонарам казаў, што не аддаў спецслужбы пад кантроль нейкай грамадзянскай супольнасці», — нагадаў палітолаг. Тым не менш, Класкоўскі бачыць «пэўную карысць» у тым, што, як вынікае з адказу, Васілевіч накіраваў ліст старшыні КДБ з прапановай пашырыць магчымасці атрымання юрыдычнай дапамогі тым, хто знаходзіцца ў СІЗА.
«Не выключана, што ўмовы ўтрымання будуць больш гуманныя», — сказаў ён.
Класкоўскі таксама паведаміў, што яго сын і адвакат цяпер знаёмяцца з матэрыяламі справы.
17 сакавіка
Каментары