Андрэй Расінскі. Кадры22

«Ваўкі» Аляксандра Колбышава

Карціна Аляксандра Колбышава — гэта цуд для сённяшняй Беларусі. У краіне, дзе ўзорам абвяшчаецца Сталін, з’яўляецца падкрэслена антытаталітарны фільм.

Ваўкі (Волки)

Беларусь, 2009, каляровы, 103 хв.

Рэжысёр: Аляксандр Колбышаў

Ролі выконваюць: Дзмітры Ульянаў, Андрэй Панін, Коля Спірыдонаў, Уладзімір Гасцюхін, Тамара Міронава, Сяргей Уласаў, Аксана Лясная, Галіна Кухальская, Святлана Нікіфарава

Жанр: Трагедыя паводле апавядання Аляксандра Чакмянёва

Адзнака: 7 (з 10)


Дзмітры Ульянаў і Уладзімір Гасцюхін у фільме «Ваўкі»
З сайту belarusfilm.by

Арыштант Кірыл Палятаеў бяжыць з ГУЛАГаўскага цягніку ў родную вёску. За ўцекачом пачынаецца паляванне. Адныя хаваюць арыштанта, іншыя — прагнуць высачыць. Карнік абвяшчае, што вёска будзе рэпрэсаваная, калі ўцякач не знойдзецца. Але ля лясной схованкі Палятаева выюць галодныя ваўкі.

Карціна Аляксандра Колбышава — гэта цуд для сённяшняй Беларусі.

У краіне, дзе ўзорам абвяшчаецца Сталін, з’яўляецца падкрэслена антытаталітарны фільм.
Сюжэт карціны нагадвае «Аблаву» Васіля Быкава, але Чакмянёў склаў апавяданне, па якім пастаўлена стужка, шчэ ў 1963 годзе. Апавяданне доўга было забаронена.

Карціна Колбышава — гэта суворая трагедыя без героя,
пастаўленая ў попельна-шэрых колерах з крывавымі сцягамі-плямамі. У кадры — ледзяны снег і сцюжа, хісткі агменчык сумлення, карніцкая машына рэпрэсій — і слабы чалавек, які спрабуе выратавацца.

Аляксандр Колбышаў — сам выдатны актор — добра ведае, як працаваць з выканаўцамі. Падступна-гнюсны Андрэй Панін (карнік), зляканы Палятаеў (Дзмітры Ульянаў), разважліва-разгублены Уладзімір Гасцюхін — упрыгожваюць карціну. Але дарослым цяжка пераіграць актораў-дзяцей.

Падае халодны снег, выюць злыя ваўкі, гучыць у дзіцячых вуснах малітва (складзеная Уладзімірам Замяталіным!).

Мы ўжо ўцяклі з ГУЛАГу, але да свабоды так і не дабраліся.

Кінатэрміны

Усе фільмы

Кінатворцы

Каментары2

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады34

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Усе навіны →
Усе навіны

Былы прэм’ер Польшчы, які паехаў на інаўгурацыю Трампа, спрабаваў пацвердзіць сваю асобу артыкулам з Вікіпедыі1

Супрацоўніца Польскага інстытута міжнародных адносін заявіла, што ёй цікавіцца КДБ Беларусі1

Рэальны дом, пабудаваны беларускімі архітэктарамі, можа стаць канструктарам LEGO1

Сёння самы дэпрэсіўны дзень у годзе — «сіні панядзелак»2

Акаўнт сілавікоў шукае ахвотных паздымаць людзей на форуме апазіцыі. А ў іншых чатах папярэджвае, што гэта небяспечна9

Эйсмант, Радзькоў, Пярцоў і Карлюкевіч напісалі кнігу пра Лукашэнку «Наш прэзідэнт»4

Прыднястроўе пагадзілася на пастаўку газу з Малдовы2

У Беларусі ўстанавілі плату за дастаўку пенсіі паштальёнамі. Колькі давядзецца плаціць2

Упершыню жанчына стане губернатарам Ватыкана5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады34

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Галоўнае
Усе навіны →