Здарэнні44

Жахлівыя падрабязнасці аварыі пад Беластокам

Месцы на трасе №8, дзе 15 і 22 верасня загінулі 6 беларусаў, раздзяляе дзясятак метраў.

Месцы на трасе №8, дзе 15 і 22 верасня загінулі 6 беларусаў, раздзяляе дзясятак метраў.

Прэс-аташэ Генеральнага консульства Беларусі ў Польшчы Аляксей Зелянко расказаў «Нашай Ніве» пра падрабязнасці чарговай аварыі пад Беластокам з удзелам беларусаў.

22 верасня ў 00.30 па польскім часе на нацыянальнай дарозе №8 у раёне вёскі Радулі сутыкнуліся лоб у лоб два аўтамабілі — грузавы «Hyundai» і «Volkswagen Passat B3». Кіроўца «пасату», 32-гадовы жыхар Гродна, загінуў на месцы. Кіроўца грузавіка службы дастаўкі, 38-гадовы паляк, з траўмамі грудной клеткі змешчаны ў шпіталь у Беластоку. Паводле папярэдняй версіі беластоцкай паліцыі, сутыкненне адбылася пасля выезду легкавіка на паласу сустрэчнага руху. На месцы здарэння утварыўся затор, які трываў каля 5 гадзін. Цяпер паліцыя высвятляе акалічнасці трагічнага здарэння.

Па словах Аляксей Зелянко, учорашняя аварыя здарылася ў некалькіх дзясятках метраў ад месца, дзе 15 верасня ў жудасным сутыкненні загінулі 5 беларусаў.

Участак дарогі №8, на якім у верасні гэтага году адбыліся дзве аварыі з удзелам беларусаў, лічыцца небяспечным. Пракуратура Беластоку агучыла адну з версій здарэння 15 верасня. Так, згодна экспертызы, вінаватым у сутыкненні лічыцца кіроўца польскай фуры. Нібыта яго дзеянні, а не кіроўцы аднаго з беларускіх бусаў, як меркавалася раней, прывялі да фатальнага выніку. Польскі кіроўца віны не прызнае, найхутчэй будзе прызначаная яшчэ адна экспертыза, паведамляе «Радыё Беласток».

Каментары4

Трамп абяцае «рэвалюцыю здаровага сэнсу». Адразу пасля інаўгурацыі ён падпіша шэраг указаў26

Трамп абяцае «рэвалюцыю здаровага сэнсу». Адразу пасля інаўгурацыі ён падпіша шэраг указаў

Усе навіны →
Усе навіны

Блогер, на якога пісала даносы Вольга Бондарава, апублікаваў сумесны здымак з Колем Лукашэнкам15

Пад Мінскам прадалі ўчастак за рэкордныя грошы

КНДР адказала Лукашэнку: ніякіх запрашэнняў яму не дасылалі, гэта ён дамагаецца сустрэчы30

Time змясціў на вокладку Трампа, які змятае дакументы ў Авальным кабінеце 3

За ўдзел у пратэстах судзяць 29-гадовую настаўніцу сталічнай гімназіі4

Кіраўнік МАРГ распавёў, што гандлю варта ўспомніць з савецкага мінулага11

Паглядзіце, колькі мінчукоў стаяла ў чарзе па ваду на Вадохрышча ФОТЫ11

Беспілотнікі атакавалі Казань. У горадзе чулі выбухі2

Былога прэзідэнта Балівіі Эва Маралеса спрабуюць арыштаваць за згвалтаванне 15-гадовай актывісткі. Яна нарадзіла ад яго8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абяцае «рэвалюцыю здаровага сэнсу». Адразу пасля інаўгурацыі ён падпіша шэраг указаў26

Трамп абяцае «рэвалюцыю здаровага сэнсу». Адразу пасля інаўгурацыі ён падпіша шэраг указаў

Галоўнае
Усе навіны →