Здарэнні

Яшчэ адна смерць беларуса на беластоцкай дарозе

У генконсульстве пакуль не маюць дакладнай інфармацыі.

Беластоцкая паліцыя паведаміла, што сёння ў начной аварыі загінуў грамадзянін Беларусі. У генконсульстве пакуль не маюць дакладнай інфармацыі.

Сёння ноччу на тым самым месцы, дзе нядаўна ў страшнай аварыі загінулі 5 беларусаў, у лабавым сутыкненні разбіўся 32-гадовы грамадзянін Беларусі. Пра гэта паведамляе сайт беластоцкай паліцыі. Паводле інфармацыі паліцыі, сёння а палове на 1-ю ночы дзяжурны ўправы паліцыі Беластока атрымаў паведамленне, што на нацыянальнай дарозе №8 у раёне вёскі Радулі сутыкнуліся лоб у лоб два аўтамабілі — грузавы «Hyundai» і «Volkswagen Passat B3». Кіроўца «пасату», 32-гадовы беларус, загінуў на месцы, кіроўца грузавіка службы дастаўкі, 38-гадовы паляк, з траўмамі дастаўлены ў шпіталь. Згодна папярэдняй версіі, сутыкненне адбылася пасля выезду легкавіка на паласу сустрэчнага руху. На месцы здарэння утварыўся затор, які трываў каля 5 гадзін.

Цяпер паліцыя высвятляе акалічнасці трагічнага здарэння.

Прэс-аташэ Генеральнага консульства Беларусі ў Польшчы Аляксей Зелянко паведаміў «Нашай Ніве», што ведае пра здарэнне, аднак не мае пакуль поўнай інфармацыі наконт акалічнасцяў здарэння і асобы загінуўшага.

Нагадаем, што ў ноч на 15 верасня 2010 на ўчастку дарогі №8 у раёне вёскі Радулі ў выніку сутыкнення двух беларускіх мікрааўтобусаў з польскай фурай загінулі 5 беларусаў, яшчэ 5 чалавек былі параненыя.

Каментары

Трамп абяцае «рэвалюцыю здаровага сэнсу». Адразу пасля інаўгурацыі ён падпіша шэраг указаў23

Трамп абяцае «рэвалюцыю здаровага сэнсу». Адразу пасля інаўгурацыі ён падпіша шэраг указаў

Усе навіны →
Усе навіны

Блогер, на якога пісала даносы Вольга Бондарава, апублікаваў сумесны здымак з Колем Лукашэнкам15

Пад Мінскам прадалі ўчастак за рэкордныя грошы

КНДР адказала Лукашэнку: ніякіх запрашэнняў яму не дасылалі, гэта ён дамагаецца сустрэчы30

Time змясціў на вокладку Трампа, які змятае дакументы ў Авальным кабінеце 3

За ўдзел у пратэстах судзяць 29-гадовую настаўніцу сталічнай гімназіі4

Кіраўнік МАРГ распавёў, што гандлю варта ўспомніць з савецкага мінулага11

Паглядзіце, колькі мінчукоў стаяла ў чарзе па ваду на Вадохрышча ФОТЫ11

Беспілотнікі атакавалі Казань. У горадзе чулі выбухі2

Былога прэзідэнта Балівіі Эва Маралеса спрабуюць арыштаваць за згвалтаванне 15-гадовай актывісткі. Яна нарадзіла ад яго8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абяцае «рэвалюцыю здаровага сэнсу». Адразу пасля інаўгурацыі ён падпіша шэраг указаў23

Трамп абяцае «рэвалюцыю здаровага сэнсу». Адразу пасля інаўгурацыі ён падпіша шэраг указаў

Галоўнае
Усе навіны →