«Драпежнікі», спрадусаваныя Робэртам Радрыгесам, спрабуюць вярнуць фантастычным паляўнічым-інсэктам былую славу.
ЗША, 2010, каляровы, 106 хв.
Рэжысёр: Німрод Антал
Ролі выконваюць: Эдрыан Броўдзі, Тофэр Грэйс, Алісі Брага, Дэні Трэха, Ўолтан Гогінс, Лорэнс Фішбэрн
Жанр: Фантастычны баявік
Адзнака: 5 (з 10)
Купка людзей закінута невядома кім у джунглі. Сярод іх — амерыканскі дэсантнік, ізраільская снайперка, серыйны забойца, японскі якудза. Героі — на паляўнічай планеце Драпежнікаў, і яны — здабыча.
Карціна Німрода Антала — спроба ажывіць персанажаў, з якімі ўжо аднойчы змагаўся Арнольд Шварцэнэгер у далёкім 1987 («Драпежнік»). Працяг гэнае стужкі, што сталася папулярнаю, быў няўдалым. Яшчэ горшымі былі кінаскрыжавальнікі, дзе Драпежнікі лупцавалі Чужынцаў. Сёлетняя карціна — прадусарская песня Робэрта Радрыгеса, які даўно захапляўся членістаногімі паляўнічымі.
Душныя джунглі, гадкія сабакі Драпежнікаў, бойка на мячах паляўнічага і якудзы, касцісты Эдрыан Броўдзі — і фішка ад Радрыгеса — Драпежнік-мутант.
Не самая горшая хроніка «Драпежнага» жыцця, але стары арыгінал быў і прасцей, і харызматычней.
Каментары