Андрэй Расінскі. Кадры11

Прыгажун другой свежасці

«Прыгажунчык 2» Ціля Швайгера – выкананае заданне на сямейную тэму з нясціплымі жартамі і мужчынскаю стомленасцю.

Прыгажунчык-2 / Zweiohrkuken

Нямеччына, 2009, каляровы, 124 хв.

Рэжысёр: Ціль Швайгер

Ролі выконваюць: Ціль Швайгер, Нора Чырнер, Кен Дукен, Маціас Швайгхёфер, Эдыта Малоўчыч, Эмма Швайгер, Уладзімір Клічко

Жанр: Камедыйная меладрама

Адзнака: 4 (з 10)

Луда і Ганна ўжо два гады, як жывуць разам. Жарсці сцішыліся, побыт заядае, а тут яшчэ Луда сустракае сваю былую пасію. Ганна не адстае ад яго — і запрашае ў госці старога сябра. Каханне герояў пад пагрозаю.

Новыя прыгоды выхавальніцы дзіцячага сада і скоранага лавеласа — набор скетчаў на сямейную тэму. Брудная бялізна на падлозе, нявыкінутыя бутэлькі, балбатлівыя натацыі — і мужчынскае старэнне пад доглядам пільнае жонкі. Хатнія сцэнкі ўскладняюцца рэдкімі прыгодамі ў начных клубах і нясціпла-жартоўнымі кадрамі, што вартасці фільму не дадаюць.

Карціна – выкананае заданне на тэму «жанчына і мужчына», што даспадобы дзявочай аўдыторыі. Але «Прыгажунчык 2» — ужо другой свежасці.

Кінатэрміны

Усе фільмы

Кінатворцы

Каментары1

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады34

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Усе навіны →
Усе навіны

Былы прэм’ер Польшчы, які паехаў на інаўгурацыю Трампа, спрабаваў пацвердзіць сваю асобу артыкулам з Вікіпедыі1

Супрацоўніца Польскага інстытута міжнародных адносін заявіла, што ёй цікавіцца КДБ Беларусі1

Рэальны дом, пабудаваны беларускімі архітэктарамі, можа стаць канструктарам LEGO1

Сёння самы дэпрэсіўны дзень у годзе — «сіні панядзелак»2

Акаўнт сілавікоў шукае ахвотных паздымаць людзей на форуме апазіцыі. А ў іншых чатах папярэджвае, што гэта небяспечна9

Эйсмант, Радзькоў, Пярцоў і Карлюкевіч напісалі кнігу пра Лукашэнку «Наш прэзідэнт»4

Прыднястроўе пагадзілася на пастаўку газу з Малдовы2

У Беларусі ўстанавілі плату за дастаўку пенсіі паштальёнамі. Колькі давядзецца плаціць2

Упершыню жанчына стане губернатарам Ватыкана5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады34

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Галоўнае
Усе навіны →