фотаблог Юліі Дарашкевіч235235

«Гей-прайд 2010» у Мінску жорстка разагнаны + фоты і відэа

Шэсце «Славянскага гей-прайду 2010» разагнана, 8 затрыманых ЛГБТ-актывіста адвезлі на Акрэсціна, сярод іх 2 грамадзяніна Расійскай Федэрацыі.

Мерапрыемства мусіла пачацца каля 13.00. На вуліцы Сурганава сабраліся журналісты, непадалёк дзяжурылі ДАІ і «людзі ў чорным» з рацыямі. Журналісты цярпліва чакалі: усім было сказана, што гэта толькі месца збору для СМІ, дзе пройдзе сам гей-прайд нам паведамяць дадаткова.

Дадатковай інфармацыі каля 50 журналістаў чакалі 1.5 гадзіны. Урыўкамі з тэлефонных размоваў арганізатары гей-прайду паведамлялі, што ў іх праблемы, была сутычка з контр-маніфестантамі і запланаваны маршрут гей-прайду ўжо ачэплены, паўсюль стаяць аўтазакі. Журналісты, якія прыйшлі на мерапрыемства, першапачаткова былі далёка не гамафобна настроеныя. Аднак праз 1.5 гадзіны чакання пачынала нарастаць непрыязь і жарты выходзілі далёка за межы цярпімасці да сэкс-меншынстваў. Аднак многія ўсё ж такі дачакалі падзеі — «нарэшце, славянскі гей-прайд 2010!».

А палове на трэцюю міма некалькі разоў праехаў байкер з вясёлкавым сцягам. Пакуль супрацоўнікі ДАІ заўважна напружыліся і пачалі перамаўляцца па рацыях у пошуках «нестандартнага» віду транспарту. Журналістам у гэты час паведамілі, што праз хвілін 15 маніфестанты самі прыйдуць на вуліцу Сурганава.

Калі нарэшце на даляглядзе стаў бачны вясёлкавы сцяг, журналісты пабеглі на сустрэчу геям, лесбіянкам і транссэксуалам. У дадзеным выпадку гэта было не проста даўгачаканая падзея, але і спроба патрапіць да дэманстрантаў хутчэй за спецназ ці міліцыю.

Удзельнікі шэсця неслі 15-метровы сцяг і выкрыквалі «гамафобія — гэта хвароба». У шэсці удзельніала каля 30 прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці. Яны падышлі да ўвахода ў Інстытут мастацтвазнаўства і разгарнулі плакаты.

«Мы патрабуем дазволіць аднаполыя бракі! — выкрыквалі ўдзельнікі гей-прайду, — Мы патрабуем абароны ад гамафобіі і жорсткасці, з якой сутыкаемся у нашай краіне!»

Хлопцы і дзяўчаты моцна хваляваліся і азіраліся па баках. Літаральна праз 5 хвілін пад’ехала машына, выскачылі некалькі супрацоўнікаў міліцыі і вырвалі з рук у дэманстрантаў сцяг. Пачаліся крыкі, мітусня, пасля пад’ехала яшчэ адна машына, і пачалі затрымліваць. Трэба заўважыць, што журналістаў не краналі, міліцыя прафесійна вырывала з натоўпу маладых людзей нетрадыцыйнай арыентацыі, у першую чаргу тых, хто спрабаваў даваць інтэрв’ю на камеры ці даставаць вясёлкавыя сцягі.

Падчас усяго 15-хвіліннага мерапрыемства з’явіўся адзін контр-маніфестант. Першапачаткова ніхто моцна не звяртаў увагі на журналіста БелаПАН Васіля Сямашку. Пасля некалькіх нецэнзурных выкрыкаў з яго боку, усе камеры павярнуліся да калегі, які стаяў з дзесяткам яек і збіраўся іх кінуць ў вясёлкавы сцяг. Аказалася, у яго сёння выходны і ён на месцы падзеяў не як журналіст, а выйшаў выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю супраць дэманстрацыі «ненармальных» арыентацый.

Праз пятнаццаць хвілінаў на вуліцы Сурганава засталіся зноўку толькі журналісты. Удзельнікі «Славянскага гей-прайду- 2010» затрыманы і разагнаныя. 7 чалавек адвезлі ў РУУС Першамайскага раёна, яшчэ 4 чалавека ў Савецкі РУУС горада Мінска. У 19.00 стала вядома, што што 8 затрыманых ЛГБТ-актывіста адвезлі на Акрэсціна, сярод іх 2 грамадзяніна Расійскай федэрацыі. Астатніх затрыманых адпусцілі.

Нагадаем, Менгарвыканкам адмовіў арганізатарам шэсця «Славянскі гей-прайд 2010» у шэсці па вуліцах Менску, удзельнікі якога плянавалі сабрацца каля будынка Белдзяржфілармоніі і прайсці па праспекце Незалежнасці да будынка прэзыдыума Нацыянальнай акадэміі навук.

Каментары235

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»4

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»

Усе навіны →
Усе навіны

Бізнэсмена з Эстоніі арыштавалі ў Беларусі за палітыку. Вось хто ён такі

Трамп: Пуцін «разбурае Расію», не заключаючы з Кіевам пагадненне аб спыненні вайны13

Беларусбанк увёў сістэму праверкі рэквізітаў праз махляроў1

Чарга з легкавікоў на польскай мяжы амаль знікла

Дабратвор перадумаў праводзіць у Варшаве пікет за Канапацкую. І вось чаму21

Толькі сем беларусаў атрымалі прытулак ва Украіне ў мінулым годзе5

Трамп памілаваў 1600 удзельнікаў штурму Капітолія7

Самы дарагі катэдж Беларусі каштуе $8 мільёнаў і знаходзіцца ў садовым таварыстве «Малінка» ШМАТ ФОТА12

«Самая выдатная палітычная прамова, якую мне прыходзілася чуць». Пазняк не шкадуе эпітэтаў на адрас Трампа67

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»4

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»

Галоўнае
Усе навіны →