Бальшавікі адсвяткавалі Першамай пад смех мінакоў
Дэманстранты імкнуліся прыцягнуць да сябе ўвагу з дапамогай лозунгаў: «Буржуяў — на нары, рабочых — на Канары». Былі і больш радыкальныя, кшталту «Нашы Мігі сядут в Ріге, нашы танкі снова в Праге!» ды «Пытаць і вешаць, вешаць і пытаць».
1 траўня беларускія бальшавікі адсвяткавалі міжнародны дзень салідарнасці з працоўнымі. Сабраўшыся, а12-й ля Акадэміі Навук, яны прайшлі шэсцем на плошчу Бангалор, дзе адбыўся кароткі мітынг. Дэманстранты імкнуліся прыцягнуць да сябе ўвагу з дапамогай лозунгаў: «Буржуяў — на нары, рабочых — на Канары». Былі і больш радыкальныя, кшталту «Нашы Мігі сядут в Ріге, нашы танкі снова в Праге!» ды «Пытаць і вешаць, вешаць і пытаць».
Удзельнікаў першатравеньскага шэсця было няшмат — каля
Першыя па дарозе ў парк Дружбы народаў спявалі старыя савецкія песні, а нацболы разнастайнымі спосабамі імкнуліся прыцягнуць да сябе ўвагу мінакоў. Галоўным чынам з дапамогай лозунгаў: «Адабраць і падзяліць!», «Буржуяў — на нары, рабочых — на Канары», «Бог казаў дзяліцца!». Былі і больш радыкальныя, запазычаныя ў расійскіх «лімонаўцаў»: «Нашы Мігі сядут в Ріге, нашы танкі снова в Праге!», «Мы маньякі, мы дакажам» ды «Пытаць і вешаць, вешаць і пытаць».
Падчас мітынгу на плошчы Бангалор выступоўцы крытыкавалі кантрактную сістэму і безабароннасць працоўных перад наймальнікамі. Выступы нагадвалі найлепшыя ўзоры сацыялістычнага аратарскага майстэрства найгоршых часоў.
«Кантрактная сістэма — гэта дубіна для рабочага класа», «Мы заклікаем свабодалюбныя народы паўстаць супраць амерыканскага імперыялізму» — падобнымі тэзамі былі напоўненыя палымяныя звароты аратараў да тых некалькіх дзесяткаў чалавек, што здолелі дайсці да месца правядзення мітынгу.
Больш канкрэтным аказаўся выступ
Напрыканцы прысутныя адзінагалосна прынялі рэзалюцыю аб салідарнасці усіх левых сіл Беларусі ў барацьбе з антычалавечным курсам і новым амерыканскім неафашысцкім рэжымам, асудзілі нежаданне мінскіх уладаў вярнуць у горад помнік Сталіну і раскрытыкавалі ідэю расійскіх уладаў правесці парад на Краснай плошчы супольна з прадстаўнікамі войскаў саюзнікаў у ІІ сусветнай вайне.
«Адправім глабальны капіталізм на звалку! За сацыялістычную Беларусь! Ура, таварышы!» — гучна крычалі нешматлікія бальшавікі ў парку Дружбы народаў, выклікаючы непрыхаваны смех ў мінакоў.
Каментары