Грамадства

У Беларусі запускаюць маршрутку на папулярным напрамку. Яна праедзе 350 км і будзе рабіць вялікі круг

Новы маршрут злучыць Навагрудак, Астравец і Мінск.

Новая маршрутка Навагрудак — Мінск з'явіцца 31 студзеня. Нягледзячы на тое, што паміж гарадамі 150 кіламетраў, даўжыня маршруту складзе 350 кіламетраў.

Галоўная асаблівасць новага маршруту ў «плячах». Фактычна, гэта два маршруты ў адным: Навагрудак — Астравец і Астравец — Мінск.

«Плячамі» перавозчыкі называюць участкі ўнутры маршруту, у гэтым выпадку, напрыклад, Астравец — Мінск, Іўе — Смаргонь ці Шчорсы — Ашмяны. То-бок у людзей з'яўляецца магчымасць без перасадак дабрацца ў іншы куток сваёй ці суседняй вобласці, паведамляе ABW.

Маршрутка па дарозе будзе заязджаць у Карэлічы, Іўе, Юрацішкі, Ашмяны, Астравец і Смаргонь. Як лічаць у кампаніі «Атлас», новы маршрут спросціць лагістыку. Дабрацца да папулярнага ў пасажыраў Астраўца цяпер можна будзе адразу з некалькіх раёнаў Гродзенскай вобласці. А яшчэ новы маршрут — прамая сувязь Астраўца з Мінскам.

Паездка ад Навагрудка да Астраўца абыдзецца пасажыру ў 9 рублёў. Квіток Карэлічы — Астравец будзе каштаваць 12 рублёў.

Дабрацца ад Астраўца да Мінска або назад можна будзе за 20 рублёў (у дарозе 2 гадзіны 30 хвілін). Паездка ад Смаргоні да Мінска будзе каштаваць 15 рублёў. Маршрутка будзе хадзіць штодня.

Нагадаем, з пачатку 2025 года пачала курсіраваць маршрутка Гродна — Віцебск, якая праязджае больш за 600 кіламетраў.

Каментары

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Усе навіны →
Усе навіны

Стрыжак назваў, колькі зваротаў прыйшло ў BYSOL праз узлом «Беларускага Гаюна»2

На трасе Мінск — Брэст цягнік збіў мікрааўтобус

Ціханоўская: «Апошні раз я чула голас мужа чатыры гады таму». Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада 700 дзён13

Праз спешку ЦРУ зліло імёны сваіх маладых супрацоўнікаў, на якіх палююць кітайскія спецслужбы7

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране9

Беларуску без тлумачэння прычын знялі з рэйса ў мінскім аэрапорце і адправілі ў РУУС6

Справа Паўла Дурава дойдзе да суда не раней чым праз год

45-гадовую мінчанку асудзілі па трох палітычных артыкулах. Вось у чым яе вінавацілі1

Самы сапраўдны кот працуе ў беларускім музеі ФОТАФАКТ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць