Маладафронтаўцы падалі дакументы ў Міністэрства юстыцыі з мэтаю рэгістрацыі ў Беларусі. На сёння аб’яднанне мае рэгістрацыю ў Чэхіі.
30 студзеня адбыўся рэгістрацыйны з’езд грамадскага аб’яднання Малады Фронт, на якім прысутнічала 86 дэлегатаў.
Папярэднія 6 разоў аб’яднанню ў рэгістрацыі адмаўлялі на дробязных падставах.
«Падаючы дакументы ў Міністэрства юстыцыі, мы не маем ілюзіяў. Імкнемся выконваць патрабаванне заканадаўства і незалежна ад рашэння будзем дзейнічаць далей», — заявіла намесніца старшыні МФ Наста Палажанка.
Каментары