Улада

Сёння апошні дзень падачы дэкларацый пра дадатковыя даходы

Дарэчы, з увядзеннем адзінай шкалы падаходнага падатку ў памеры 12 працэнтаў адменена сукупнае дэклараванне даходаў.

Падача падатковых дэкларацый аб сукупным гадавым даходзе завяршаецца сёння.

У адпаведнасці з законам Рэспублікі Беларусь «Аб падаходным падатку з фізічных асоб» дэкларацыю аб даходах, атрыманых у 2009 годзе, абавязаны прадставіць фізічныя асобы — падатковыя рэзідэнты Рэспублікі Беларусь, якія атрымалі даходы, што падлягаюць падаткаабкладанню. Такімі з’яўляюцца даходы, атрыманыя ад іншых фізічных асоб, даходы, атрыманыя за мяжой і (або) з-за мяжы Беларусі, даходы, што перавышаюць устаноўленыя законам межы, якія не падлягаюць падаткаабкладанню, іншыя даходы, вылічэнне падатку з якіх не ўскладзена на падатковых агентаў.

У МПЗ нагадалі, што падатковымі рэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь прызнаюцца фізічныя асобы, якія фактычна знаходзіліся на тэрыторыі краіны ў каляндарным годзе больш за 183 дні. Фізічныя асобы, якія знаходзяцца за межамі тэрыторыі Рэспублікі Беларусь 183 дні і больш у каляндарным годзе, не прызнаюцца падатковымі рэзідэнтамі.

Таксама ў выпадках, устаноўленых законам, дэкларацыю маюць права прадставіць фізічныя асобы, якія маюць права на атрыманне падатковых вылікаў (сацыяльных, маёмасных, прафесійных), але не змаглі рэалізаваць гэта права на працягу 2009 года або больш ранніх перыядаў.

Дэкларацыя можа быць прадстаўлена плацельшчыкам (іншай абавязанай асобай) у падатковы орган асабіста або праз прадстаўніка. Яе можна адправіць па пошце з вопісам укладання або перадаць з дапамогай праграмных і тэхнічных сродкаў.

У МПЗ таксама нагадалі, што з 1 студзеня 2009 года крыху змяніўся парадак дэкларавання даходаў, атрыманых фізічнымі асобамі, для атрымання падатковых вылікаў. Так, з 2009 года сацыяльныя і маёмасныя падатковыя вылікі прадстаўляюцца фізічным асобам па месцы асноўнай работы, у сувязі з чым такім асобам няма неабходнасці звяртацца ў падатковы орган за іх атрыманнем.

З увядзеннем адзінай шкалы падаходнага падатку ў памеры 12 працэнтаў і парадку вылічэння падаходнага падатку са штомесячнага даходу адменена і сукупнае дэклараванне даходаў.

Каментары

Трамп абяцае «рэвалюцыю здаровага сэнсу». Адразу пасля інаўгурацыі ён падпіша шэраг указаў22

Трамп абяцае «рэвалюцыю здаровага сэнсу». Адразу пасля інаўгурацыі ён падпіша шэраг указаў

Усе навіны →
Усе навіны

Блогер, на якога пісала даносы Вольга Бондарава, апублікаваў сумесны здымак з Колем Лукашэнкам15

Пад Мінскам прадалі ўчастак за рэкордныя грошы

КНДР адказала Лукашэнку: ніякіх запрашэнняў яму не дасылалі, гэта ён дамагаецца сустрэчы30

Time змясціў на вокладку Трампа, які змятае дакументы ў Авальным кабінеце 3

За ўдзел у пратэстах судзяць 29-гадовую настаўніцу сталічнай гімназіі4

Кіраўнік МАРГ распавёў, што гандлю варта ўспомніць з савецкага мінулага11

Паглядзіце, колькі мінчукоў стаяла ў чарзе па ваду на Вадохрышча ФОТЫ11

Беспілотнікі атакавалі Казань. У горадзе чулі выбухі2

Былога прэзідэнта Балівіі Эва Маралеса спрабуюць арыштаваць за згвалтаванне 15-гадовай актывісткі. Яна нарадзіла ад яго8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абяцае «рэвалюцыю здаровага сэнсу». Адразу пасля інаўгурацыі ён падпіша шэраг указаў22

Трамп абяцае «рэвалюцыю здаровага сэнсу». Адразу пасля інаўгурацыі ён падпіша шэраг указаў

Галоўнае
Усе навіны →