Жыхароў Гомельшчыны праінфармавалі пра паводзіны на выпадак атакі беспілотнікаў
«Заставайцеся на зямлі, пакуль не скончацца выбухі».
Прадпрыемства «Гомельэнерга» ў сваім тэлеграм-канале апублікавала вялікі допіс з алгарытмам дзеянняў на выпадак атакі дронаў. Гэта здарылася на наступны дзень пасля заявы Лукашэнкі пра збіццё БПЛА над Магілёўскай вобласцю і ўзмацнення вайсковай групоўкі на поўдні Беларусі.
Жыхарам прыгранічных раёнаў рэкамендуюць захоўваць спакой і дбаць пра ўласную бяспеку.
Калі дазваляе час, то энергетыкі раяць схавацца ў капітальным збудаванні падалей ад вакон і шкляных вітрын, альбо за дрэвамі з густымі кронамі.
Калі няма дзе схавацца, то трэба тэрмінова легчы на зямлю і прыціснуць локці да цела. Калі ёсць побач яміна ці канава, то трэба заскочыць туды. На зямлі трэба заставацца, пакуль не скончацца выбухі.
Калі атака заспела дома, то трэба ісці ў пакой, адасоблены дзвюма глухімі сценамі ад кірунку прылёту дронаў. Найбяспечнейшым месцам лічыцца ванны пакой.
Калі чалавек знаходзіцца ў машыне, то ні ў якім разе не трэба з'язджаць. Трэба спыніць аўто, выйсці з яго і легчы на зямлю.
Дрон, што ўпаў, нельга кранаць і падыходзіць блізка да яго.
-
«Людзі выйшлі ў двор пагрэць ваду ў кацялку, а расійскі снайпер прастрэліў посуд, каб паздзекавацца». Беларускі паэт пра жыццё ў Бучы
-
Беларус даслаў у шэраг райвыканкамаў просьбы памяняць мову вулічных шыльдаў. Што яму адказалі
-
«Самае галоўнае цяпер — забяспечваць суб’ектнасць Беларусі». Франак Вячорка расказаў, ці ёсць стратэгія ў дэмсілаў і на што ўплывае Ціханоўская
Каментары