Грамадства

Экс-дырэктар «Беларусаў і рынку» Канстанцін Залатых працуе на дрэваапрацоўцы

Сёння Канстанціну Залатых споўнілася 55 гадоў

Канстанцін Залатых. Фота: сацсеткі

Свой дзень народзінаў 5 ліпеня былы дырэктар газеты «Беларусы і рынак» Канстанцін Залатых ужо трэці раз сустракае за кратамі. Пасля прысуду яго накіравалі ў папраўчую калонію № 1 у Наваполацк, там медыяменеджар на сёння працуе на дрэваапрацоўцы, піша БАЖ.

Не так даўно Канстанціна Залатых перавялі з атрада № 7 у атрад № 9, адначасова з гэтым змяніўся і род заняткаў вязня — раней ён працаваў на пераборцы поліэтыленавых гранул.

Вольнага часу ў Канстанціна няшмат, тэлефанаванні родным дазволеныя раз на месяц, і яны вельмі непрацяглыя — па 4—5 хвілін. Лісты, якія ён піша сваякам, часам не даходзяць, і да яго трапляе не ўся карэспандэнцыя ад родных. Допісы ад іншых людзей яму не перадаюць.

Сваякі падлічылі, што ў зняволенні Канстанціну трэба адбыць яшчэ 16 месяцаў. Блізкія суцяшаюць сябе тым, што настрой у яго бадзёры і здароўе збольшага не падводзіць.

***

Мінскі гарадскі суд 6 красавіка 2023 года прызначыў Канстанціну Залатых 4 гады пазбаўлення волі з адбыццём у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Справа разбіралася ў закрытым рэжыме. Суддзя Алена Шылько ў выніку прызнала яго вінаватым паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага Кодэкса:

— 369 КК — абраза прадстаўніка ўлады;
— 368 КК — абраза Лукашэнкі;
— 130 КК — распальванне варожасці ці варажнечы;
— 426 КК — перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў.

Апеляцыйную скаргу медыяменеджара на прысуд 4 ліпеня 2023 года Вярхоўны суд пакінуў без зменаў.

Хто такі Канстанцін Залатых?

Былога дырэктара газеты «Белорусы и рынок» разам з калегамі па рэдакцыі затрымалі 18 мая 2022 года ў Мінску. Затрыманне праводзілі супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Пасля допыту галоўнага рэдактара Андрэя Александровіча і бухгалтарку Юлію Кахно адпусцілі, а Канстанціна Залатых пакінулі пад вартай.

Першапачаткова яму выставілі абвінавачанне паводле часткі 2 артыкула 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне варожасці, спалучанае з гвалтам альбо здзейсненае службовай асобай), пазней следства знайшло падставы для абвінавачання яшчэ па некалькіх крымінальных артыкулах.

Залатых паставілі ў віну, у прыватнасці, выказванне «ўласнай тэндэнцыйнай пазіцыі» на падзеі ў краіне, што, паводле следчых, выявілася ў абразлівых каментарах у сацсетках на адрас вышэйшых асобаў дзяржавы. Акрамя таго, следства даводзіла, што ён нібыта «мэтанакіравана карыстаўся службовым становішчам» для вырашэння персанальных патрэб.

13 ліпеня 2023 года КДБ унёс Канстанціна Залатых у спіс асоб, датычных да «тэрарыстычнай дзейнасці». Наўздагон, 21 ліпеня, МУС унесла палітвязня ў пералік «экстрэмістаў».

Каментары

Праваабаронцы: Некаторыя палітвязні адмовіліся выходзіць на волю 3 ліпеня, не пагадзіўшыся з умовамі вызвалення1

Праваабаронцы: Некаторыя палітвязні адмовіліся выходзіць на волю 3 ліпеня, не пагадзіўшыся з умовамі вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі трэба быць на сонцы, каб забыцца пра дэфіцыт вітаміну D3

Маскоўскі раён сталіцы атакуюць пацукі. Жыхары беспаспяхова скардзяцца на іх1

«У некаторых кватэрах праблемы з вокнамі ёсць да гэтага часу». Як жывецца ў адзіным у Беларусі спіральным доме

Тварожная пасха з чорнымі парэчкамі 1

У Ганцавічах аўтамабіль трапіў пад грузавы цягнік

300 даляраў за тур у грыбы, 400 — каб трапіць у закрыты чат аматараў грыбоў: беларускі грыбнік прадае свае веды4

Жанчына і хлопчык упалі ў купальскія вогнішчы1

У Варонежскай вобласці пачалася эвакуацыя людзей праз дэтанацыю «выбухованебяспечных абʼектаў»1

Францыя галасуе на парламенцкіх выбарах: ці прыйдуць да ўлады ультраправыя?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праваабаронцы: Некаторыя палітвязні адмовіліся выходзіць на волю 3 ліпеня, не пагадзіўшыся з умовамі вызвалення1

Праваабаронцы: Некаторыя палітвязні адмовіліся выходзіць на волю 3 ліпеня, не пагадзіўшыся з умовамі вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →