Свет33

Урад Японіі канчаткова адмовіўся ад дыскет. Факсы пакуль застаюцца

Урад Японіі канчаткова адмовіўся ад выкарыстання дыскет у справаводстве. Гэта здарылася праз два дзесяцігоддзі пасля зорнага часу такіх носьбітаў. Пастанова ўрада дзейнічае з 28 чэрвеня 2024 года, піша Reuters.

Фота: Wikimedia Commons

У сярэдзіне чэрвеня ўлады Японіі адмянілі ўсе 1034 пастановы, якія рэгулявалі выкарыстанне дыскет для захоўвання і перадачы інфармацыі. Некаторыя з гэтых прававых актаў абавязвалі жыхароў Японіі падаваць дакументы ў дзяржорганы на дыскетах.

«28 чэрвеня мы выйгралі вайну з дыскетамі!» — аб'явіў міністр лічбавай трансфармацыі краіны Тара Кона.

Ён таксама выступае за адмову ад выкарыстання факсаў і іншых аналагавых тэхналогій ва ўрадзе. Ідэя адмовіцца ад факсаў, аднак, выклікала сур'ёзнае супрацьдзеянне з боку чыноўнікаў.

Японія, якую лічаць адной з найбольш тэхналагічна прасунутых краін, сур'ёзна адстала ад сучасных тэхналогій у абслугоўванні дзяржапарату. У перыяд пандэміі каранавіруса мясцовая мабільная праграма па адсочванні кантактаў правалілася. А спроба стварэння адзінай лічбавай платформы засведчыла, што чыноўнікі не гатовыя адмаўляцца ад папяровага справаводства.

Каментары3

  • даведка
    04.07.2024
    Белта не откажется от бумаги пока не откажется от факсов правительство Японии.
  • Acab
    04.07.2024
    Любы чытачэ, ты ня зьвяртаў ўвагі, як ня цэнтраплян, так замарозка тэхналёгіі?! Ў 4 Райху, дарэчы, гэтага месяца адмовіліся ад факсаў. Прагрэсыўныя параўнана зь японскімі партыя і ўрад.
    Але ня варта думаць, што лудызм і Sandman не пануюць ў іншых галінах апроч бюракратыі, заграбастаных дзяржабай: на белазгомтрактмашахБАТЭ, у адукацыі, мэдыцыне et cetera
  • Факсафіл
    04.07.2024
    Зянон адабрае

Навукоўцы б'юць трывогу — сусліку пагражае поўнае выміранне

Навукоўцы б'юць трывогу — сусліку пагражае поўнае выміранне

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заклікаў Расію неадкладна спыніць вайну, іначай пагражае крутымі мерамі35

У Варшаве здаюць пакой за 520 даляраў за месяц. Сацсеткі ў шоку ад цаны5

Кая Калас: Спецслужбы папярэджваюць, што Расія можа напасці на Еўрасаюз у 2028 годзе3

Усё больш пар рэгіструюць свае шлюбы з цырымоніяй па-беларуску12

У Чашніках ужо пяты раз за два месяцы судзілі спартоўца-аматара Канстанціна Чарнова

«Гэта доктар ад Бога». За палітыку судзяць дзіцячага анколага з 23-гадовым стажам11

Як беларусы называлі дзяцей у 2024 годзе1

«У 2021-м быў уражаны негатоўнасцю УСУ адбіваць напады». Што піша Залужны ў сваіх мемуарах7

Берасцеец ішоў дадому з гулянкі і заблукаў. Са злосці ён разграміў камянямі чужое аўто1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Навукоўцы б'юць трывогу — сусліку пагражае поўнае выміранне

Навукоўцы б'юць трывогу — сусліку пагражае поўнае выміранне

Галоўнае
Усе навіны →