Свет

Расійскага сенатара вінавацяць у згвалтаванні масажысткі. Гісторыя цьмяная

Сенатара ад Курскай вобласці абвінавацілі ў згвалтаванні. Заяву на яго напісаў муж дзяўчыны, якая паехала з ім катацца на яхце.

Аляксандр Брыксін. Фота: «База»

Як распавёў мужчына паліцыянтам, яго жонка працуе масажысткай у клініцы ў Ленінградскай вобласці. 21 чэрвеня ёй патэлефанаваў яе пастаянны кліент, сенатар Аляксандр Брыксін, і прапанаваў дзяўчыне прыехаць у Маскву для «правядзення сеансаў масажу ў вадзе». Маўляў у Брыксіна была аперацыя і яму патрэбен быў такі масаж для аднаўлення. Дзяўчына пагадзілася і сенатар, нібыта, перавёў ёй задатак у памеры 50000 расійскіх рублёў (каля 570 даляраў), распавядае гісторыю «База». 

Брыксін зняў Ірыне (імя зменена) нумар у гатэлі «Меркурый». 22 чысла дзяўчына прыехала ў Маскву і пайшла з Брыксіным адзначыць яе прыезд. Пасля гэтага, па словах заяўніка, сенатар прапанаваў Ірыне пакатацца на яго яхце. 

Далей, як распавяла жанчына мужу, Аляксандр пачаў настойліва яе мацаць і яна вырашыла адсесці. Аднак, па яе словах, Брыксін усё роўна зняў з сябе і з дзяўчыны вопратку і ў іх адбыўся палавы акт. Усё гэта было, па яе словах, супраць яе волі. 

Каля 20 вечара пара вярнулася з прагулкі на яхце і дамовілася сустрэцца на наступную раніцу ў гатэлі «Пётр 1» для сеансу масажу. Пасля масажу, паводле слоў мужа Ірыны, Брыксін з дзяўчынай падняліся да яго ў нумар. Там ён расплаціўся за паслугу, пасля чаго дзяўчына зʼехала ў Санкт-Пецярбург. 

Ці было насамрэч згвалтаванне ці не цяпер высвятляюць следчыя.

Каментары

Сілавікі разграмілі М1 — самае папулярнае ў расіян беларускае казіно6

Сілавікі разграмілі М1 — самае папулярнае ў расіян беларускае казіно

Усе навіны →
Усе навіны

Па дарогах Беларусі ездзіць мульцяшны рэтрааўтамабіль3

Латушка: Лукашэнка склікаў закрытае пасяджэнне Рады бяспекі для абмеркавання патрабаванняў Польшчы1

Праваабаронцам дакладна вядома пра сем палітзняволеных, якія ўчора выйшлі на волю

Трамп рыхтуецца да суперніцтва з Камалай Харыс за пасаду прэзідэнта ЗША

У Расіі затрымалі камандзіра дэсантнікаў, якія зверствавалі ў Бучы. Але затрымалі яго за іншае6

У Брытаніі мяняецца ўлада ўпершыню за 14 гадоў. Чым абярнуцца выбары для Украіны і Еўропы?2

У Казахстане Беларусь афіцыйна стала членам ШАС7

Былы палітвязень з жонкай адкрылі краму сувеніраў — як ідзе справа?12

Айцішнік за год не знайшоў працы ў Польшчы і едзе назад у Беларусь4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі разграмілі М1 — самае папулярнае ў расіян беларускае казіно6

Сілавікі разграмілі М1 — самае папулярнае ў расіян беларускае казіно

Галоўнае
Усе навіны →