Усяго патроху

Што найлепшае для развіцця плавальных здольнасцей дзяцей? 

Як круг, так і нарукаўнікі трымаюць дзіця ў вертыкальным становішчы. Галава пры гэтым пастаянна задраная. У выніку выпрацоўваюцца няправільныя рэфлексы. Ёсць іншыя, больш прыдатныя прылады.

Кругі ці нарукаўнікі Круги или нарукавники Circles or armbands
Скрын відэа: triol777 / YouTube

Вы марыце аб тым, каб ваша дзіця навучылася плаваць і пры гэтым імкняцеся зрабіць гэты працэс як мага больш бяспечным? Вам здаецца, што ў гэтым найлепшым чынам дапамогуць такія сродкі, як кругі ці нарукаўнікі?

У інтэрнэце можна знайсці шмат рэкамендацый адносна таго, які круг выбраць. Кругі-хадункі ў форме сядзення з адтулінамі для ног некаторыя бацькі выкарыстоўваюць для сваіх дзяцей пачынаючы з 6 месяцаў.

Кругі ці нарукаўнікі Круги или нарукавники Circles or armbands
Фота: Juan Salamanca / pexels.com

Трэба пагадзіцца, што кругі дапамогуць дзіцяці не баяцца вады, больш упэўнена трымацца ў ёй і прадухіляць пераварочванне.

Калі дзіця ўжо можа трымацца на вадзе, то дадатковую абарону створаць нарукаўнікі. Вытворцы рэкамендуюць іх выкарыстоўваць пачынаючы з 2,5—3 гадоў.

Добрая якасць нарукаўнікаў і кругоў у тым, што яны дапамагаюць дзіцяці трымацца на плаву. Аднак спецыялісты ў адзін голас заяўляюць, што з дапамогай гэтых сродкаў дзіця навучыцца толькі боўтацца ў вадзе.

Як круг, так і нарукаўнікі трымаюць дзіця ў вертыкальным становішчы. Галава пры гэтым пастаянна задраная. У выніку ў дзіцяці выпрацоўваецца няправільнае ўспрыманне таго, што пры плаванні галаву трэба трымаць высока.

Фота: pexels.com

Акрамя гэтага, пры такім спосабе навучання плаванню ў дзіцяці развіваецца навык валодання нагамі, які імітуе язду на веласіпедзе, што зусім не адпавядае сапраўднай тэхніцы плавання.

Да таго ж гэтыя сродкі ствараюць у дзіцяці ілжывае адчуванне падтрымкі на вадзе. Нават калі дзіця навучыцца трымацца і перамяшчацца ў вадзе з дапамогай круга ці нарукаўнікаў, яно прывыкне да такіх «паплаўкоў» на сваім целе.

Калі ж дзіця апынецца ў вадзе без іх, то адчуваць сябе будзе максімальна небяспечна. Малеча рэфлекторна будзе імкнуцца абапірацца на свае плечы, а галаву трымаць над вадою. У такім выпадку дзіця проста праваліцца пад ваду, напужаецца і затым доўгі час не будзе пагаджацца вучыцца плаваць па-сапраўднаму.

Замест кругоў і нарукаўнікаў рэкамендуецца выкарыстоўваць падтрымлівальнае абсталяванне. Да іх адносяцца макароны і дошчачкі. Менавіта з іх дапамогай можна засвоіць правільную тэхніку.

Прычым лепш за ўсё, калі навучанню плаванню вашага дзіцяці зоймецца спецыяліст.

Каментары

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска9

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска

Усе навіны →
Усе навіны

Малады хлопец пераехаў у вёску, завёў курэй з козамі і стаў зоркай тыктоку

Сталі вядомыя падрабязнасці жорсткага забойства амерыканскага Z-блогера Бэнтлі ў Данецку11

На рынку нерухомасці Мінска — ажыятаж. Разбіраюць нават элітнае жыллё3

Дырэктар беларускай IT-кампаніі Gurtam назваў галоўны сакрэт поспеху7

У Барысаве перабудуюць кінатэатр побач з саборам. На фасадзе чытаецца брыдкае слова з трох літар14

Сакрэтная служба ЗША ўсур'ёз занялася Іланам Маскам. Усё з-за аднаго твіта2

Буйное ізраільскае выданне абыграла прозвішча Салаўёва на іўрыце. Атрымаўся жорсткі рускі мат3

У Нідэрландах адродзяць створаны беларусам аўтамабільны брэнд1

У Мінску месцамі будуць адключаць халодную ваду

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска9

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска

Галоўнае
Усе навіны →