Грамадства43

Мінская настаўніца звольнілася са школы за 3 месяцы да канца адпрацоўкі. Колькі прыйшлося заплаціць?

Дзяўчына кажа, што больш не магла вытрымаць гэта пекла.

Аляксандра Аўтух. Скрыншот відэа ў тыктоку

Аляксандра Аўтух вядзе блог у тыктоку, у якім, сярод іншага, распавядае пра сваю працу ў школе. Яна шчыра кажа пра падводныя камяні настаўніцкіх будняў: неверагодная колькасць працы з паперамі (бывае, на гэта патрабуецца больш часу, чым на працу з дзецьмі), мільён абавязкаў у класнай кіраўніцы (Аляксандра была класнай кіраўніцай у першакласнікаў), не заўсёды добрыя паводзіны дзяцей. Ненармаваны працоўны дзень настаўніцы таксама не падабаўся.

Яе раздражняла і асаблівая ўвага да знешнасці:

 — Усе ацэньваюць, дастаткова па-настаўніцку вы выглядаеце ці не.

Дзяўчына прызналася, што праз гэта перастала набываць адзенне, якое ёй сапраўды падабалася, бо «ў школу гэта не надзенеш, а пасля школы ўжо нікуды не хочацца».

@avtukhsss #школа #учительница #увольнение #Беларусь #отработка ♬ оригинальный звук - Sasha Avtukh

Сярод таго, што не падабалася маладой настаўніцы — неабходнасць хадзіць па дамах і высвятляць, колькі дзяцей жыве на замацаванай за школай тэрыторыі (сярод педагагічных работнікаў гэты працэс называецца «ўсеобуч»).

Аляксандра кажа, што за два гады працы ў школе яна так і не зразумела, чаму гэтым павінны займацца настаўнікі. Тым больш, што абыходзіць кватэры трэба ў непрацоўны час, а дадатковай аплаты за гэта няма.

— Хадзіць да чужых людзей дадому я лічу небяспечным заняткам. Асабіста мне гэта было страшна рабіць. Адмовіцца ад гэтага нельга. Гэта ніяк не аплачваецца, а проста можна падчас канікул узяць сабе адзін адгул.

Распавяла дзяўчына і пра маразматычныя загады. Напрыклад, зімой завуч па выхаваўчай рабоце сабрала класных кіраўнікоў і сказала, што трэба ўпрыгожыць да Новага года вокны ў класах. Пры гэтым усе вокны школы патрабавалася ўпрыгожыць у адным стылі. Завуч прапанавала два варыянты: класныя кіраўнікі атрымліваюць шаблоны сняжынак і бацькі іх выразаюць самастойна ці бацькі купляюць за 60 рублёў гатовыя наборы. Яна рабіла ўпор на тое, што другі варыянт нашмат лепшы.

— У першым класе ў нас было два кабінеты — навучальны і кабінет групы падоўжанага дня. То-бок, трэба было б заплаціць 120 рублёў. Я прапанавала бацькам абодва варыянты, яны вырашылі выразаць самастойна. Я папрасіла шаблоны ў завуча і адна з мам усю ноч старанна і акуратна выразала гэтыя ўпрыгожванні. Але потым нам сказалі, што яны не падыходзяць — быццам сняжынкі недастаткова дробныя.

@avtukhsss #школа #отработка #увольнение #учительница ♬ оригинальный звук - Sasha Avtukh

Па словах Аляксандры, кіраўніцтва школы намякала на тое, што сняжынкі ўсё ж трэба набыць. А пазней высветлілася, што тыя самыя ўпрыгожанні за 60 рублёў выразае адна з супрацоўніц школы.

Апошняй кропляй для дзяўчыны стала тое, што завуч і дырэктарка школы прыйшлі ў яе клас на бацькоўскі сход і пачалі крытыкаваць настаўніцу перад бацькамі.

— Калі ёсць якіясьці заўвагі да мяне як да маладога спецыяліста, я не супраць. Але ж пра гэта заўсёды можна пагаварыць сам-насам, а не рабіць гэта пры ўсім класе, паніжаючы мой аўтарытэт настаўніцы. Я маладая спецыялістка, я маладзейшая за ўсіх гэтых бацькоў мінімум на 10 гадоў. Я не разумею, навошта было так рабіць.

@avtukhsss #школа #отработка #учительница #увольнение ♬ оригинальный звук - Sasha Avtukh

Дзяўчына высветліла, якія існуюць варыянты для маладога спецыяліста, калі не падабаецца месца адпрацоўкі. Першы — пераразмеркавацца, але для гэтага патрэбна згода працадаўцы. Другі — спачатку заплаціць за неадпрацаваныя месяцы, а пасля звольніцца па пагадненні бакоў, але, зноў жа, працадаўца павінен пагадзіцца на такі варыянт. Трэці — звольніцца паводле артыкула. У гэтым выпадку на тое, каб заплаціць за недапрацаваны тэрмін размеркавання, будзе паўгода.

@avtukhsss #школа #отработка #увольнение #учительница ♬ оригинальный звук - Sasha Avtukh

Менавіта апошні варыянт выбрала маладая настаўніца, бо кіраўніцтва было супраць яе звальнення.

— Я сказала ўсім прысутным, што проста тады заўтра не выйду на працу. Я не выйшла — і мяне звольнілі за прагулы. Праз некаторы час я прыехала напісаць тлумачэнне і забраць працоўную кніжку. На дадзены момант ні аб чым не шкадую. Канечне, не вельмі прыемна, што працоўная крыху сапсавана, але маё здароўе, мой псіхалагічны стан мне нашмат даражэйшыя.

За тры недапрацаваныя па размеркаванні месяцы Аляксандры налічылі 3104 рублі.

Каментары43

  • Давайце разам паплачам
    29.06.2024
    А чыво тут такова? Навучылася тапачкі на лавачку ставіць, хай навучыцца і ў гадзюшніку жыць. Відэа разлічана на абасраўшэгася уруса, каротчэ звычайны піар інстатыкатока самкі. Нічэво лічнава, токі бізнэс©прадала бюляцені - любі і саначкі вазіць
  • Іванаўна
    29.06.2024
    Відаць, начосы пазайздросцілі прыгожай дзяўчыне.
  • Учитель
    29.06.2024
    Учи язык и к соседям. Немцы заплатят в 10 раз больш.

Лукашэнка анансаваў вызваленне цяжкахворых палітвязняў1

Лукашэнка анансаваў вызваленне цяжкахворых палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Дачцэ Качанавай прапаноўваюць схадзіць на парад — за 120 рублёў прэміі7

Беларус заплаціў 80 еўра за хуткі пераход мяжы. Ні грошай, ні хуткага перасячэння

Орбан прыбыў у Кіеў і паабяцаў «першыя крокі да міру» ўжо падчас візіту1

Хто гэты галкіпер-унікум, які ўчора адбіў усе тры пенальці?

Як Украіна вызваляе з Беларусі сваіх. Тлумачэнне ўкраінскага эксперта3

Падсанкцыйныя аўто і грузавікі ўсё адно трапляюць у Беларусь і Расію, але ёсць нятанны нюанс2

Краіну накрыла непагадзь ФОТА1

Казахскі журналіст, у якога стралялі ў Кіеве, памёр у бальніцы

«Кадэбіст у чорных скураных пальчатках задаваў пытанні, і калі я не адказвала, пачынаў мяне душыць»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка анансаваў вызваленне цяжкахворых палітвязняў1

Лукашэнка анансаваў вызваленне цяжкахворых палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →