Забаўны факт: на выхад у плэй-оф Еўра-2024 з трэціх месцаў прэтэндуюць выключна каманды былой Аўстра-Венгрыі
І больш ніхто!
У 1/8 фіналу чэмпіянату Еўропы па футболе выходзяць па дзве найлепшыя каманды з групы, а таксама чатыры з шасці лепшых, што занялі (зоймуць) трэція месцы.
Дык вось зараз трэція месцы займаюць выключна каманды краін былой Аўстра-Венгрыі: Аўстрыя, Славакія, Венгрыя, Славенія, Харватыя і Чэхія. І больш ніхто не здолеў уплішчыцца.
Харватыя пасля ўчорашняй нічыі з Італіяй амаль страціла шанцы, а Чэхія яшчэ можа ў апошнім матчы перамагчы Турцыю і падняцца ў гэтай табліцы.
Пуцёўкі ў плэй-оф ужо заваявалі Германія, Швейцарыя, Іспанія, Італія, Англія, Францыя, Нідэрланды, Партугалія.
У групе Е на выхад у плэй-оф прэтэндуюць таксама Румынія і Украіна, землі якіх часткова ўваходзілі ў Аўстра-Венгрыю.
Сёння на Еўра-2024 завершацца матчы ў групах С і D.
Францыя — Польшча, Нідэрланды — Аўстрыя (19:00).
Францыя — 4, Нідэрланды — 4, Аўстрыя — 3, Польшча — 0.
Польшча не мае шанцаў на 3-е месца.
Англія — Славенія, Данія — Сербія (22:00).
Англія — 4, Данія — 2, Славенія — 2, Сербія — 1.
Каментары