Здарэнні77

У Рэчыцы 70-гадовыя пенсіянеры правялі бой на кіях — усё скончылася крыміналкай

Біліся за права пайсці на дзень нараджэння да суседкі.

Ілюстратыўнае фота: Wikimedia Commons

70-гадовыя жанчына і мужчына жылі ў Рэчыцы ў адным падʼездзе, але недалюблівалі адзін аднаго. Канфлікт, праўда, нейкі час знаходзіўся ў стадыі «халоднай войны». 

Але аднойчы ён усё ж такі перайшоў у гарачую фазу, распавялі ў міліцыі. У той дзень пенсіянеры мірна адпачывалі на лавачках. Неўзабаве на балкон выйшла іх суседка — яна прапанавала дзядулю збегаць у краму за бутэлькай і запрасіла яго на дзень нараджэння ўнучкі. 

Пенсіянер пагадзіўся, але высунуў умову: каб на свята не клікалі суседку. Маўляў у іншым выпадку ён у краму не пойдзе. Бабулі, якая сядзела насупраць, гэта, вядома, не спадабалася. Завязалася сварка, якая перарасла ў бойку. А дакладней, паядынак на кійках. 

У выніку бабуля атрымала кіем па галаве, руцэ і тулава. А дзядуля — крымінальную справу за хуліганства.

Каментары7

  • НС
    23.06.2024
    Малайцы. Дух старой школы не прапіць. Ня тое што сучасная соевая моладзь...
  • бакланжана
    23.06.2024
    вох ужо гэтыя "немашчныя" бабушкі - https://youtu.be/CQ29QlR_6sU?si=-GeAc5ULhCY61VhF&t=96 - і іншыя алкашы
  • Крапіва
    23.06.2024
    Вельмі нагадвае...

    Аднойчы сядзелі на лавачцы ў Вільні артысты перасоўваючагася тэатру Францішак В., Аляксандр Д., Анатоль Л. і Ганна К. І тут з балкона гэталя Рэдзісан ім крычыць дырэктарка тэатру Святлана Ц.: "Хлопцы, зганяйце за маёй улюбёнай пляшачкай салодзенькай "ГранТъ" - будзем святкаваць народзіны нашага мецэната Габрыэліўса Л.". Перазірнуліся, прагныя да "ГранТъ"аў калегі, і кажуць: "Возьмем "ГранТъ" аў і на сёння, і каб на дагонку хапіла: для Габрыэліўса нічога не шкада - але: ні ў якім разе не запрашай Валерыя Ц. з жонкай Веранікай Ц.". Выпадкова ў гэты ж час апошнія як раз выходзілі з "Форума дэмакратычных пад'ездаў" і пачулі выкід у свой бок. Завязалася бойка на языках.
    У выніку Валерый з Веранікай Ц. атрымалі шматлікія языкавыя выспяткі і былі змытыя сьліной у Грэцыю. А артысты былі ўганараваныя Ордэнамі змагання з ветравымі млынамі і сталіся ганаровымі чальцамі і чалінямі Офісу Кабінета Каардынацыйнай Рады Артыстаў Сусвету пад патранатам групы G7.

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

Усе навіны →
Усе навіны

ЗВР Беларусі дасягнулі 9 мільярдаў даляраў6

Як тэлешоу дапамаглі знізіць колькасць разводаў у Паўднёвай Карэі2

Анастасія Нюфер з ЗША, вызваленая ў Беларусі ў дзень выбараў, апублікавала першае фота

Два гомельскія кур‘еры забралі 100 тысяч у 87-гадовай жанчыны, кінулі куратара і пачалі салодкае жыццё5

У 35 гадоў памёр падпалкоўнік, які займаўся асабліва важнымі справамі ў цэнтральным апараце МУС7

Мус мока. Як насіць самы модны колер гэтага года?12

Адміністрацыя Трампа скарачае штат USAID у 30 разоў8

На мяжу вярнулася чарга з аўтамабіляў1

Міліцыя расказала, што рабіць пры шантажы інтымнымі фота ў Сеціве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць