Названая самая дарагая кватэра ў Мінску, набытая ў маі. Гэта пентхаус у элітным раёне
Кватэра плошчай 200 м2 без унутранага аздаблення і перагародак пайшла за 357 тысяч даляраў.
Спецыялісты падлічылі, у колькі абышлася пакупніку самая дарагая сталічная кватэра з тых, якія былі прададзеныя ў маі, піша Tochka.by.
Гаворка ідзе пра элітны ЖК «Алімпік Парк» у вельмі выгадным месцы: каля заказніка і вадасховішча Дразды ў мікрараёне Лебядзіны.
У доме 2018 года пабудовы ўсяго сем паверхаў, на апошнім размяшчаюцца пентхаусы.
Адзін з іх і атрымаў гаспадара ў маі. Кватэра плошчай 197,7 м2 без унутранага аздаблення і перагародак абышлася ў $357 тыс., або $1806 за «квадрат».
У мінулым месяцы — істотна даражэй
Раней былі апублікаваныя звесткі аб красавіцкіх рэкардсменах у сталіцы. Тады даражэй за ўсіх прадалі двухузроўневую кватэру па вуліцы Захарава.
Новы ўладальнік заплаціў за яе $518 тыс., цана «квадрата» склала $2932. Столі ў нятаннай кватэры 00 амаль 3 м, а аздабленне чарнавое.
Каментары