У элітным доме ў Мінску радыятарамі ацяплення перакрылі французскія вокны «ў падлогу»
Жылы комплекс «Утульны» мае сюрпрызы.
Жылы комплекс «Утульны» будуюць недалёка ад Сцяпянкі, піша Blizko.by.
У доме засталіся кватэры коштам ад 207.000 рублёў (64 тысячы даляраў) за 1-пакаёвую да 608.000 рублёў (188 тысяч даляраў) за 4-пакаёвыя. Квадратны метр у іх абыйдзецца ў 3.800-4.600 рублёў (1.176-1.424 даляры).
Прадпрыемства «Мінскбуд» выклала свежую порцыю фатаграфій знутры і звонку будынка. І аказалася, што будучых жыхароў чакае сюрпрыз.
Так, перад французскімі вокнамі «у падлогу» будаўнікі ўсталявалі радыятары ацяплення, што, вядома, крыху псуе карціну і зручнасць карыстання акном.
На аб'екце працуюць больш за 130 чалавек і тры вежавыя краны. Да канца мая плануюць завяршыць мантаж даху і ўстаноўку аконных блокаў. Каменныя працы па вонкавых сценах таксама на фінішы, з 20 мая спецыялісты пачнуць аздабленне фасаду.
На 50% выкананы ўнутраныя перагародкі, чарнавыя электратэхнічныя і сантэхнічныя працы (паралельна з разводкамі ў кватэрах ставяцца электракатлы і радыятары).
Каментары