Міліцыянеры і следчыя наноў рэгіструюцца ў месенджарах, хаця ўжо мелі там акаўнты
З'яву назіраюць і журналісты «Нашай Нівы», і нашы чытачы. З чым звязана, не зразумела — ці то сумнеўных супрацоўнікаў адпрацоўваюць службы ўнутранай бяспекі, узломваючы іх акаўнты, ці то ўсё гэта па разнарадцы.
Апавяшчэнні аб тым, што супрацоўнікі міліцыі і Следчага камітэта зарэгістраваліся ў вайберы і тэлеграме, прыходзяць тым, у каго яны да таго былі запісаны ў кантакты.
Пра гэта нам кажуць былыя супрацоўнікі органаў, у якіх запісаныя нумары колішніх калег. Гэта ж назіраюць і супрацоўнікі «Нашай Нівы», у якіх у кантактах запісаныя нумары сілавікоў.
Пры гэтым, «новыя» кантакты зусім не новыя — гэтыя людзі і да таго былі ў месенджарах, але з нейкай мэтай хорам, сінхронна пачалі перарэгістроўваць акаўнты.
Па большай частцы наноў рэгіструюцца супрацоўнікі абласных упраўленняў.
З чым гэта звязана, не ясна. Выказваюцца тэорыі аб інтэнсіфікацыі работы службаў унутранай бяспекі гэтых органаў.
«Мы б звязвалі гэта з рэгістрацыяй па разнарадцы, а не з дзейнасцю службаў унутранай бяспекі. Але мэта такой разнарадкі не ясная. Сапраўднай масавасці ў перарэгістрацыях мы са свайго боку не назіраем», — сказаў «Нашай Ніве» прадстаўнік «Белпола» Уладзімір Жыгар.
Каментары
ага. вось супрацоўнікі Вашай Нівы нарэшце і спаліліся