Вайна

На вайне з Украінай загінуў экс-вагнеравец, які двойчы збягаў з-пад суда на фронт

Ён прасіў «не памінаць яго ліхам».

Беспрацоўны жыхар Кінешмы Іванаўскай вобласці Расіі Мікалай Нікол увесну 2022 года разам з напарнікам трапіўся паліцэйскім на «закладцы» мефедрону, потым у яго дома знайшлі яшчэ запас марыхуаны.

Не чакаючы арышту і разгляду справы, мужчына збег з-пад падпіскі аб нявыездзе ў маі 2022 года ў ПВК «Вагнер». Так ён паўдзельнічаў у вайне, атрымаў раненні і нейкія ўзнагароды ад гэтай структуры, піша Sota.

Увосень 2022 года яго зноў затрымалі ў Кінешме за наркотыкі, і абласны суд адправіў яго пад хатні арышт, грунтуючыся на тым, што Міколу патрэбна падтрымальнае лячэнне і ў яго легальная крыніца даходу — выплаты ад ПВК. Пры гэтым суседзі Нікола ў даведцы для суда негатыўна характарызавалі яго.

«Наркатычную» крымінальную справу суд зноў не змог разгледзець па сутнасці: спачатку паседжанні адкладалі з-за стану здароўя вагнераўца, а 7 студзеня 2023 года Нікол знік з дому.

Паліцэйскім, якія прыбылі па трывожным сігнале бранзалета, Нікол пакінуў сляды наркапрытона, зрэзаны бранзалет і цыдулку: «З'ехаў ваяваць на Украіну. Не памінайце ліхам!»

Гэтая запіска і праславіла Нікола ў федэральных СМІ, а мясцовыя паліцэйскія зрабілі справаздачу, што ліквідавалі наркапрытон, дзе былі шпрыцы, шалі і адмысловы посуд для вырабу наркотыкаў.

Гаспадар, па даных паліцыі, «здаваў сваё жыллё нарказалежным грамадзянам для ўжывання забароненых рэчываў».

На гэты раз Нікола ўжо аб'явілі ў вышук і завочна арыштавалі, што не перашкодзіла яму быць ва Украіне аж да гібелі ў 2024 годзе.

Нікол служыў памочнікам гранатамётчыка ў «падраздзяленні іншага рэгіёна» і атрымаў узнагароду ўжо ад Мінабароны — медаль «За адвагу».

Па даных іванаўскіх СМІ, да канца 2023 года там за розныя злачынствы затрымалі 13 былых вагнераўцаў, якія выйшлі з турмаў дзякуючы ўдзелу ў ПВК.

@nashaniva 35-гадовы жыхар Ліды загінуў у Малі — паехаў кіроўцам да вагнераўцаў #беларусь #нашаніва #лида #ліда #гродно #новостибеларуси #всрб #армиябеларуси ♬ Criminals - F.O.O.L

Каментары

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава20

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Гэтыя прадукты могуць знізіць рызыку развіцця раку тоўстай кішкі — самага распаўсюджанага ў Беларусі1

«Чаму пад выглядам трохпакаёвых кватэр сталі прадаваць двухпакаёвыя?» Блогерка крытыкуе рынак нерухомасці9

За ўдзел у пратэстах судзяць выкладчыцу Універсітэта фізкультуры3

Падлічылі медыянны заробак. Роўна палова беларусаў атрымлівае на рукі менш за $4545

Трамп прызначыў зорных спецпасланнікаў у Галівудзе. Сярод іх Мэл Гібсан12

Следчыя змаглі знайсці забойцу мытніка, цела якога знайшлі ў Гомелі ў 2002 годзе6

Палітзняволенага Юрася Зянковіча здымалі, падобна, у гатэлі «Еўропа»5

У Грузіі за паўтара года сем грамадзян Беларусі скончылі жыццё самагубствам7

«Толькі не маўчыце!» — крык Мукавозчыка ў пустыні. Бо мастака і літаратара мусіць нешта чапляць12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава20

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →