Праваабаронцы надалі статус «былы палітвязень» 29 беларусам, якія раней не былі палітвязнямі
Яны патрабуюць іх рэабілітацыі.
Праваабарончая супольнасць Беларусі сёння прыняла вялікую заяву, у якой запатрабавала поўную рэабілітацыю адразу 29 чалавек, пазбаўленых волі за ажыццяўленне свабоды выказвання меркаванняў і свабоды сходаў.
Па розных прычынах гэтыя людзі не мелі статусу палітзняволеных падчас свайго зняволення, але, нягледзячы на гэта, праваабаронцы ў заяве надаюць ім статус «былых палітвязняў», паведамляе «Вясна».
«Нам вядомыя імёны і абставіны спраў наступных людзей, якія ў пакаранне за ажыццяўленне свабоды выказвання меркаванняў і свабоды сходаў былі пазбаўленыя волі: заключаны пад варту, хатні арышт, асуджаныя да працяглага адміністрацыйнага арышту, да пазбаўлення або абмежавання волі, арышту, а да цяперашняга часу вызваленыя без рэабілітацыі і кампенсацыі нанесенай шкоды:
Вольга Радзюкевіч, Уладзімір Лагавы, Марыя Фаміна, Андрэй Томчык, Віталь Андрэеў, Яўген Анкуда, Станіслаў Акаловіч, Арцём Станеўскі, Максім Логінаў, Гала Аншук, Наталля Баўліна, Уладзіслаў Бягун, Наталля Белая, Андрэй Бойка, Вера Струніна, Сяргей Самойленка, Леанід Астапенка, Валерый Жалезны, Андрэй Бойка, Уладзімір Мякіннік, Святлана Швец, Яна Анішчык, Цімур Бацоха, Ігар Булыга, Яўген Бухта, Андрэй Васілеўскі, Сяргей Вікулаў, Артур Вішнявецкі, Артур Валчок, Уладзіслаў Гарбузаў.
Мы ацэньваем пераслед вышэй названых асоб як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды сходаў і свабоды выказвання свайго меркавання ў адносінах да абвешчаных вынікаў выбараў прэзідэнта, іншых грамадска-значных падзей, супрацьпраўных і амаральных дзеянняў службовых асоб і суддзяў», — гаворыцца ў заяве.
Каментары