Эканоміка4

Кіраўнік Мінлясгаса загадаў, каб ляснічым плацілі 3 тысячы рублёў чыстымі

Іначай тэхніка пойдзе па руках.

Аляксандр Кулік. Фота: Мінлясгас

Кіраўнік Мінлясгаса Аляксандр Кулік, наведваючы Калінкавіцкі лясгас, распарадзіўся падняць заробак супрацоўнікам.

На думку міністра, калі лясгасы не будуць дастойна плаціць рабочым, асабліва аператарам лесанарыхтоўчай тэхнікі, то апошняя проста «пойдзе па руках», паведамляе ведамства.

«Заробак у ляснічага павінен быць «чыстымі» тры тысячы рублёў! Вы ўдумайцеся: гэта кіраўнік, які арганізоўвае працу 30 чалавек і на якім ляжыць вялікая адказнасць!» — выказаўся Кулік.

Чыноўнік адзначыў, што сярэдні заробак ляснічых цяпер далёкі ад гэтых лічбаў. Кулік паставіў задачу перагледзець гэты паказчык.

Па дадзеных на сакавік 2024 года, сярэдняя зарплата па краіне ў работнікаў сельскай, лясной і рыбнай гаспадарак складала 1701 рубель да выплаты падаткаў і збораў.

Каментары4

  • А ні хо хо ні ху ху
    24.05.2024
    З якіх грошаў ім такі заробак плоціць
  • Загадваю павысіць заробак усім
    24.05.2024
    О як, не было рынку, няма і эканомікі. Можна зачыняць эканамічны ўніверсітэт
  • Калавур
    24.05.2024
    Андрусь, заробак таксама хутка стане сімвалічным

Фаварытка Лукашэнкі і Чыжа — што прынесла гімнастцы Ксеніі Санковіч блізкасць з палітычнымі элітамі?6

Фаварытка Лукашэнкі і Чыжа — што прынесла гімнастцы Ксеніі Санковіч блізкасць з палітычнымі элітамі?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус прайшоў пешшу 300 км з Партугаліі ў Іспанію. Вось навошта ён гэта зрабіў3

Глытаць зонд больш не прыйдзецца. Таблетка-робат для гастраскапіі4

«Я кірую гэтым светам» — Байдэн7

У Расіі памёр брат дарадцы Зяленскага Міхаіла Падаляка. Ён служыў у ГРУ17

Дактары з Туркменістана, швачкі з Непала. Работнікаў з якіх краін актыўна прыцягвае Беларусь2

СААЗ упершыню прызнала канцэрагенам тальк

Іван Шамякін: прававерны камуніст і беларускі патрыёт да мозгу касцей. Алкаголь, ідэйнасць, пасылкі з Масквы: як гэта магло спалучацца?23

Сталі вядомыя падрабязнасці трагічнай смерці міністра Аўраменкі. Тут таксама след КДБ8

У даверанай асобы Лукашэнкі забралі бізнэс пад Гроднам: «На парог выйшаў нейкі мужык і заявіў, што ўпершыню мяне бачыць»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фаварытка Лукашэнкі і Чыжа — што прынесла гімнастцы Ксеніі Санковіч блізкасць з палітычнымі элітамі?6

Фаварытка Лукашэнкі і Чыжа — што прынесла гімнастцы Ксеніі Санковіч блізкасць з палітычнымі элітамі?

Галоўнае
Усе навіны →