Грамадства

Новыя станцыі мінскага метро ўсё ж плануюць адкрыць да канца года

Новыя станцыі метро Зеленалужскай лініі маюць высокую ступень гатоўнасці і спецыялісты прыступілі да пусканаладачных работ, якія маюць намер завяршыць у другім паўгоддзі, расказаў Мінск-Навінам кіраўнік дырэкцыі па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна Павел Царун.

Фота: Мінск-Навіны

Тэндар на правядзенне пусканаладачных работ на станцыях «Аэрадромная», «Немаршанскі Сад» і «Слуцкі Гасцінец» Зеленалужскай лініі сталічнай падземкі ўжо адбыўся. У снежні 2023 года заключана адпаведная дамова.

— Па графіку цалкам завяршыць асноўныя будаўніча-мантажныя работы на новых станцыях плануецца ў ліпені 2024-га. Часткова неабходнае абсталяванне ўжо зманціравана, у лютым прыступілі да яго наладкі. У далейшых планах — абкатка рухомага складу, — адзначыў суразмоўца.

— Што тычыцца электрадэпо «Слуцкае», паўторна абвешчаны тэндар на выкананне пусканаладачных работ. Калі ён не адбудзецца, то па нормах закупкі будуць выкананы з адной крыніцы. Цалкам завяршыць пусканаладку маюць намер у другім паўгоддзі 2024-га.

На «Аэрадромнай» аздабленчыя працы знаходзяцца на фінальным этапе, спецыялісты ўжо ажыццяўляюць наладку неабходнай апаратуры.

— Калі казаць пра «Немаршанскі сад», на гэтым аб'екце займаемся ўнутраным аздабленнем, робім афармленне канструкцый уваходу, а таксама завяршаем мантаж абсталявання, — падкрэсліў П.Царун.

— Што тычыцца «Слуцкага Гасцінца», заканчваем аздабленне службовых памяшканняў, далей прыступім да мантажу абсталявання. Перад намі стаіць задача завяршыць новыя станцыі метрапалітэна і электрадэпо «Слуцкае» да канца 2024 года.

Нагадаем, што ўчора паведамлялася пра тое, што ў гэтым годзе тры новыя станцыі трэцяй лініі могуць не быць адкрытыя.

Каментары

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых6

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых

Усе навіны →
Усе навіны

Сіноптыкі расказалі пра пахаладанне

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк42

Расія ўдарыла па жылым будынку ў Палтаве: чацвёра загінулых2

Польскія памежнікі не пусцілі ў краіну малдоўскага блогера, які ўдзельнічаў у прэс-канферэнцыі Лукашэнкі4

Загадкавае адначасовае аблысенне ва ўсім індыйскім раёне. Прычыну дагэтуль шукаюць3

У Мінску за ўдзел у пратэстах будуць судзіць цэлую сям'ю4

Пад Мінскам участак з недабудам прадалі за 302 000 рублёў. На аўкцыёне разгарнулася сапраўдная барацьба4

Праваабаронцы расказалі пра замежнікаў у беларускіх турмах

Беларуска паставіла імплант у руку для кантрацэпцыі. Што гэта такое?17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых6

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць