У Мінску браты-блізнюкі кідалі піць незвычайным спосабам: курылі марыхуану
Вынік — хатняя хімія для абодвух.
Суд Партызанскага раёна Мінска вынес прысуд двум 40-гадовым братам з вуліцы Уральскай, якіх абвінавачвалі ў набыцці і захоўванні наркотыкаў.
Яны прачыталі ў інтэрнэце, што ад алкагольнай залежнасці можна пазбавіцца шляхам курэння марыхуаны, і вырашылі праверыць на сабе.
Супрацоўнікі наркакантролю выявілі ў кватэры мужчын больш за 0,1 г гашышу і 270 г марыхуаны, а таксама прыстасаванні для іх ужывання. У дачыненні да братоў завялі крымінальную справу. Віну яны цалкам прызналі, у зробленым раскаяліся.
Браты працуюць на адным са сталічных заводаў, раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваліся.
Абодвум прысудзілі па 3 гады хатняй хіміі. Цяпер ім нельга ні піць, ні курыць марыхуану.
Каментары