Меркаванні7777

Зянон Пазняк назваў пяць прычын грамадскай актыўнасці ў 2020-м

У размове з «Радыё Рацыя» Зянон Пазняк пералічыў закон аб дармаедах, каранавірус, крыжалом у Курапатах, перапахаванне Каліноўскага і выбары.

«Галоўны штуршок, галоўная прыкмета, галоўны грунт, чаму так адбылося — вырасла новае пакаленне. Яно вырасла ў рабстве, але быў ужо інтэрнэт, была інфармацыя, былі нейкія магчымасці займацца бізнэсам там прымітыўным, нейкія ай-ці. Гэта было пакаленне, якое было лепш інфармаванае, мела большыя прэтэнзіі. Гэта вельмі важна. І вось гэтае пакаленне ўбачыла, што палітыка, якую праводзіць гэты рэжым, не дасць магчымасць рэалізавацца.

І першым такім важным ударам стаў дурацкі закон аб дармаедах. Тады пайшлі дэманстрацыі, таму што гэта абсалютна дурацкі закон.

Вельмі шмат людзей, якія працавалі на Захадзе, зараблялі нейкія грошы, прыязджалі, займаліся нейкай творчай працай… Гэта быў вельмі подлы наступ на свабоду чалавека, бо чалавека няможна прымушаць працаваць.

Потым другі аспект — гэта кавід.

Калі пачаўся кавід, людзі ўбачылі, што Лукашэнку напляваць на ўсіх, на ўсю нацыю. Ён пра гэта адкрыта гаварыў: ніякога кавіду няма, піце гарэлку, трактарам лячыцеся, усялякія свае трызненні паранойныя гаварыў. І людзі гэта ўбачылі. Гэта сур’ёзна, бо гэта была пагроза ўсім людзям. Бальніцы былі перапоўненыя, людзі баяліся, не ведалі, што гэта такое. Кожны баяўся памерці. У сем’ях пачалі потым паміраць. А гэты гаворыць такія рэчы… І многія ўбачылі, што ён вар’ят. І ў асноўным больш маладое пакаленне. І гэты кавід — гэта было вырашальным.

І той «крыжалом» — гэта знакавая сітуацыя. Людзі проста ўбачылі, што нічога святога ж няма. Крыжы пачаў ламаць! А я як веруючы чалавек бачыў, што гэта быў знак, што тут ужо пачнецца справа сур’ёзная.

Дык вось кавід, акрамя таго, што людзі ўбачылі, што гэта параноік, якому напляваць на ўсіх, што ён нікому не дапаможа, яны пачалі аб’ядноўвацца і памагаць сабе самі.

Не Міністэрства аховы здароўя, а беларусы падтрымлівалі лекараў, медыцынскія ўстановы, збіралі лекі, збіралі грошы, ратавалі адзін аднаго. Нацыя аб’ядналася супраць кавіда. Вось што было сама важнае.

І гэта адбылося ў пачатку 2020 года. І ў гэты час — вось гэтая правакацыя з гэтымі выбарамі. Тут людзі ўжо былі гатовыя. Гатовыя да чаго? — Супраць Лукашэнкі.

Не было ж нікога, яны не ведалі каго-што абіраць, але Лукашэнку ім ужо не трэба было. Хоць за што, хоць за каня, але Лукашэнку не трэба. Бальшыня людзей ужо так думала. Гэта не праяўлялася, гэта было скрыта, але выбары гэта раскрылі. Вось што было штуршком.

Вільня, перапахаванне каліноўцаў паказала, на якім узроўні людзі ўжо жывуць. Людзі жывуць нацыянальнымі сімваламі. Туды паехала пераважна моладзь.

Кавід паказаў, што ёсць галоўная перашкода і што трэба рабіць. І гэта дало аналіз для Масквы ўбачыць, што калі яны нешта не зробяць — яны страцяць Беларусь. І яны зрабілі…», — паразважаў палітык.

Каментары77

  • Кінга
    13.05.2024
     былі нейкія магчымасці займацца бізнэсам там прымітыўным, нейкія ай-ці
    Вельмі шмат людзей, якія працавалі на Захадзе, зараблялі нейкія грошы, прыязджалі, займаліся нейкай творчай працай…

    Зянон, як заўсёды, грэюліва кажа пра "нейкіх там беларусаў", якія "выраслі ў рабстве". Сам Зянон у волі вырас? Савок у галаве такі ж, што і ў лукі. 
    Канешне, "нейкія там беларусы аб'ядналіся супраць кавіду" - дык у гэтых беларусаў ёсць канкрэтныя імёны: Стрыжак, Матолька, Ткачоў. 
    І не "за каня" хацелі галасаваць беларусы, а за тых, хто беларусаў паважае. У Бабарыкі была вялікая падтрымка - амаль паўмільёна подпісаў сабраў, а галасоў дакладна б 50%+ было б. Але Пазьняку муляе вока, што за яго не гатовыя былі і цяпер падаўна не гатовыя галасаваць тыя пакаленні, "што выраслі ў рабстве". Яшчэ аднаму не той народзец трапіў.
  • Ганьба
    13.05.2024
    Не, ну гэта дзіка арыгінальны аналіз.
  • Имя
    13.05.2024
    Отличие умного человека от недалекого, что один видит в моменте, который бывает раз в 50 лет, шанс на изменение, а другой провокацию кремля.
    У нас  не получилось как в Казахстане, а мог бы быть свой токаев

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка1

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка

Усе навіны →
Усе навіны

Упершыню ў гісторыі Мексікі жанчына стала прэзідэнтам2

Паміж Расіяй і Казахстанам разгараецца гандлёвая вайна6

Пачалася масавая вакцынацыя супраць грыпу. Цана пытання?

Школьнікаў у Мазыры навучаюць на аператараў беспілотнікаў для арміі3

Сядзелка ў Мінску скрала золата і грошы з кватэры кліента1

Гэтай ноччу ў Беларусь заляцеў чарговы «шахед»1

У Клецку ледзь не згвалтавалі 12-гадовую школьніцу2

Асуджанай на 20 гадоў палітзняволенай навесілі яшчэ паўтара года2

Унікальны выпадак: вызваленага па амністыі вярнулі ў калонію. Гэтага дамагліся бацькі ахвяры2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка1

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка

Галоўнае
Усе навіны →