Грамадства2020

Сахашчык: Калі б я супрацоўнічаў з КДБ, я б адправіў туды ліст непрыкметна 

Прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета па абароне Валерый Сахашчык падрабязна распавёў пра гісторыю з сакрэтным лістом аб нападах беспілотнікаў на Беларусь, паведамляе «Радыё Свабода». Пры гэтым палітык і бізнэсмен пракаментаваў выказванні, што ён нібыта супрацоўнічае з беларускімі спецслужбамі.

Паводле слоў Сахашчыка, інфармацыю пра планаваныя напады на крытычна важную энергетычную інфраструктуру Беларусі ён атрымаў з некалькіх крыніц у праваахоўных органах еўрапейскіх краін. Сумненняў у кампетэнтнасці гэтых органаў у яго няма.

Сахашчык адзначае, што ягоны ліст, які трапіў у СМІ — гэта толькі адно з дзеянняў, якое распачала ягоная каманда, каб прадухіліць атаку:

«Мы зрабілі гэта па просьбе нашых еўрапейскіх партнёраў і па ўзгадненні з імі. Гэта прафілактычны крок, каб растлумачыць усім, чаму гэтага рабіць нельга, і якія могуць быць наступствы».

Сахашчыку відавочна, што падрыхтоўка да такой акцыі вялася, і за ёй, верагодна, стаіць Расія.

«Гэта можа быць выгадна толькі Расійскай Федэрацыі, паколькі ўрады ніводнай з краін, якія мяжуюць з Беларуссю, афіцыйна не дапусцяць якіх-небудзь варожых дзеянняў у дачыненні да Беларусі. Расіі выгадна здзяйсняць правакацыі, каб адцягнуць увагу ад сваіх дзеянняў ва Украіне і ўцягнуць у канфлікт Беларусь», — падзяліўся меркаваннем Сахашчык.

Таксама падпалкоўнік выказаўся з нагоды абвінавачванняў у супрацоўніцтве з КДБ:

«Што тычыцца нападак, быццам я супрацоўнічаю з КДБ. Калі б гэта было так, я б, напэўна, непрыкметна адправіў гэтую інфармацыю ў КДБ. Але я адрасаваў гэтую інфармацыю ваенізаваным фармаванням і беларускім арганізацыям, дзе ёсць людзі, здольныя на такія рэчы. Мы нікога не абвінавацілі. Мы проста патлумачылі, што калі гэта адбудзецца, могуць быць сур'ёзныя наступствы».

Сахашчык лічыць, што людзі, якія апублікавалі ліст, працавалі на КДБ.

«Я быў здзіўлены, убачыўшы рэакцыю некаторых нашых так званых дэмакратычных СМІ. Мне здаецца, яны праявілі няспеласць. Я разумею, што колькасць праглядаў, імаверна, павялічыцца, калі маё прозвішча будзе напісанае загалоўнымі літарамі ў загалоўку і побач з ім абрэвіятура КДБ», — адзначыў палітык.

Нагадаем, у канцы красавіка ў сеціве з'явіўся ліст пад грыфам «Сакрэтна», у якім Валерый Сахашчык папярэджваў пра падрыхтоўку беларускімі ваенізаванымі фармаваннямі атакі на аб'екты энергетычнай інфраструктуры ў Беларусі. Характэрна, што перад публікацыяй ліста пра планаванне такой акцыі расказаў кіраўнік КДБ Іван Церцель.

У Еўропе такой заявай Сахашчыка былі здзіўленыя. Сам прадстаўнік АПК заклікаў дэмакратычныя СМІ не публікаваць сакрэтныя дакументы.

Каментары20

  • Демократ
    08.05.2024
    Клоун.
  • Младшы лейценант
    08.05.2024
    Карысны ідыёт - знаходка для КДБ.
  • барадзед
    08.05.2024
    у Валера ўжо цэлая купа гісторый як ён сваімі дзеяннямі папярэджваў "правакацыі"
    цікава, абараняць мінгарвыканкам і акрэсціна ад пратэстоўцаў таксама еўрапейскія партнёры папрасілі?

Шматдзетная маці Вольга Залатар выйшла на свабоду, цалкам адбыўшы чатырохгадовы тэрмін6

Шматдзетная маці Вольга Залатар выйшла на свабоду, цалкам адбыўшы чатырохгадовы тэрмін

Усе навіны →
Усе навіны

33 гады таму бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі афіцыйнымі дзяржаўнымі сімваламі6

Іранскія хакеры пераслалі крадзеную інфармацыю са штаба Трампа ў штаб Байдэна — ФБР3

Аўтаперагонны бізнэс — усё? Хутка стане нельга прадаваць расіянам свежапрыгнаныя машыны з ЕС і ЗША1

Стала вядома, як будзе выглядаць былы аўтавакзал «Усходні» ў Мінску. Там будзе і лабараторыя дронаў ФОТЫ8

Выбух гіганцкага склада боепрыпасаў у Цвярской вобласці: што вядома на гэты момант6

У Арменіі заявілі пра прадухіленне дзяржаўнага перавароту. Сляды вядуць у Расію3

Міністр спорту Кавальчук забараніў гуляць у футбол экс-абаронцу зборнай Беларусі2

«Рэжымы заўсёды падаюцца найбольш стабільнымі перад сваім падзеннем». Радаслаў Сікорскі падбадзёрыў беларусаў7

Падчас нападу на офіс Wildberries у Маскве загінулі два ахоўнікі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шматдзетная маці Вольга Залатар выйшла на свабоду, цалкам адбыўшы чатырохгадовы тэрмін6

Шматдзетная маці Вольга Залатар выйшла на свабоду, цалкам адбыўшы чатырохгадовы тэрмін

Галоўнае
Усе навіны →