Сяргей Астравец. Праз гарадзенскія акуляры44

Глыбокае. ГУЛАГ. Галівуд. Частка І

Сяргей Астравец піша на сваім блогу пра вэтэранаў Монтэ-Касіна.

Фільм з-пад вокладкі бэстсэлера

Вітольд Глінскі нарадзіўся ў цяперашняй Усходняй Беларусі, якая ў ранейшыя часы была ўласна ў складзе Заходняй, бо яе адсудзіў сабе польскі бок у Рызе. Родным яго горадам ёсьць Глыбокае, што на Віцебшчыне. Маючы прозьвішча старога беларускага шляхецкага роду, Вітольд Глінскі нарадзіўся пры польскай уладзе, служыў пазьней у арміі генэрала Андэрса (які, між іншым, меў нямецкае прозьвішча), і лічыць сябе палякам, што зусім ня дзіўна. Спадар Глінскі жыве ў Англіі, яму 87 год.

У Галівудзе зроблены фільм «The Way Back», у аснове якога неверагодная гісторыя Вітольда Глінскага, што здарылася шэсьцьдзесят гадоў таму, прынамсі сам ён цьвёрда стаіць на гэтым.

Пра яго жыцьцё і пра новы фільм распавядаецца ў польскім выданьні часопісу «Newsweek». Вітольд Глінскі ўцёк з ГУЛАГу, меў шчасьлівую зорку ў небе і дабраўся ажно да Індыі. Але яго гісторыя была выкарыстана іншымі і на ёй зарабілі мільёны. У Англіі сваім часам выйшла кніга «The Long Walk», у польскім перакладзе «Dlugi marsz». Вось што піша «Newsweek. Polska»: «Аповесьць была выдадзена ўпершыню ў 1956 годзе. Славамір Равіч і журналіст Рональд Даўнінг працавалі над ёй каля году», — і далей — «кніжка хутка зрабілася бэстсэлерам, была перакладзена на 25 моваў і да сёньняшняга дня прададзена накладам некалькі мільёнаў асобнікаў».

Вітольду Глінскаму было 17 гадоў, калі прыйшла Чырвоная армія. Ён распавядае, што трапіў у канцлягер N303 ажно пад Якуцкам і хутка зразумеў, што загіне там. Напачатку 1941‑га, у суровую зіму, уцёкі атрымаліся, але зь ім пабеглі яшчэ некалькі вязьняў, якіх ён не запрашаў. Сярод іх былі харват Зара, амэрыканскі інжынэр Сьміт, тры палякі і нават беларус Батко, якога «у Польшчы шукалі за забойства» і які «спрабаваў уцячы ў Замежны легіён», але таксама ў рэшце рэшт трапіў у савецкі лягер. У галівудзкай стужцы ролю менавіта гэтага Батко выконвае вядомы актор Колін Фарэл, на здымку ў часопісе ў яго на грудзёх вялікае татуіроўка зь ленінскім і сталінскім профілямі.

Скрадзеная гісторыя

Вядома ж, узьнікаюць сумневы — наколькі праўдзівы сёньня Вітольд Глінскі? Бо кніжку «Доўгі марш» ён, канечне, вывучыў ці не напамяць… Журналіст Макс Фузоўскі зазначае, што пасьля сьмерці Равіча, адзін ангельскі журналіст зрабіў пошук ў беларускіх архівах і ў расейскіх і пераканаўся, што Равіч апісаў у кнізе пад выглядам сваёй асабістай гісторыі — чужую. Ангельскі журналіст таксама знайшоў былога афіцэра брытанскай контрвыведкі, які служыў у Індыі ў 1940‑х. Той памятае, як да яго прывялі некалькіх чалавек і перакананы, што падчас іх допыту пачуў менавіта тую гісторыю, пра якую гаворыць Вітольд Глінскі, хаця ніякіх прозьвішчаў ужо ня памятае.

Па заканчэньні службы, будучы ў Англіі, Вітольд Глінскі напісаў рапарт, у якім выклаў сваю гісторыю з уцёкамі з ГУЛАГу.

Ён мяркуе, што былы афіцэр Славамір Равіч натрапіў на ягоны рапарт і выкарыстаў яго ў сваіх мэтах. Кнігу, дарэчы, крытыкавалі за недахоп геаграфічных апісаньняў, што магло сьведчыць пра кепскае веданьне Равічам маршруту ўцёкаў, увогуле высьветлілася, што ў час гэтых уцёкаў ён знаходзіўся ў польскай арміі ў Іраку. Дарэчы, верагодна і Глінскі меў бы пазьней магчымасьць трапіць у армію Андэрса, куды набіралі з канцлягераў вязьняў, што былі з былой польскай тэрыторыі. Але ж хіба ён мог уявіць такое — у той час, калі Польшчы не існавала, калі Гітлер яшчэ не напаў на Сталіна, калі апошні яшчэ ня мусіў нейк дамаўляцца з польскім эмігранцкім урадам?

Дарэчы будзе сказаць, што бралі ў армію Андэрса, зразумела, людзей з былым польскім грамадзянствам. І многія заходнія беларусы туды таксама на шчасьце трапілі, бо лепей было апынуцца на вайсковых могілках у Монтэ‑Касіна, дзе ўсяляк ушаноўваюць пахаваных там афіцэраў і жаўнераў, чымсьці зьгінуць бясьсьледна ў нетрах ГУЛАГу. Потым у Англіі заснаваліся вэтэранскія арганізацыі — польская, зразумела, і, асобна, невялікая, беларуская. У 1990‑х гадох кіраўнікі абедзьвюх былі з былой Беларусі Заходняй.

Каментары4

Вучылася на настаўніцу беларускай мовы, строіла палкоўнікаў. Шэсць фактаў пра Вольгу Чамаданаву, якая ідзе на выбары19

Вучылася на настаўніцу беларускай мовы, строіла палкоўнікаў. Шэсць фактаў пра Вольгу Чамаданаву, якая ідзе на выбары

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве плануюць правесці Вялікі беларускі дзіцячы фэст1

Мужчына з Чыты 70 гадоў шукаў бацьку-беларуса, а знайшоў на шоу Малахава братоў

Сіноптыкі прагназуюць пад канец тыдня пахаладанне і мокры снег2

Закрытая справаздача Мінздароўя пацвярджае дэмаграфічную катастрофу19

У Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў дадалі тыкток-старонкі Славы Камісаранкі і Аляксандра Івуліна

У Гродне правераць бяспеку Замкавай гары — каб Стары замак не споўз у Нёман

«Вось убачыце, адбудзецца родная Беларусь, бо гэта папроўдзе». Мілінкевіч расказаў пра свайго дзеда, які змагаўся за беларушчыну2

Уладальнік TikTok стаў самым багатым чалавекам Кітая

«Некаторыя настаўнікі прамываюць мазгі дзецям, што іх у Еўропе ніхто не чакае». Бацькі пра ідэалогію ў школах15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучылася на настаўніцу беларускай мовы, строіла палкоўнікаў. Шэсць фактаў пра Вольгу Чамаданаву, якая ідзе на выбары19

Вучылася на настаўніцу беларускай мовы, строіла палкоўнікаў. Шэсць фактаў пра Вольгу Чамаданаву, якая ідзе на выбары

Галоўнае
Усе навіны →