Ураза-байрам, які азначае заканчэнне строгага посту ў месяц Рамадан, адзначаюць сёння прадстаўнікі розных напрамкаў ісламу.
Арабская назва, «Ід-аль-Фітр», дарэчы, і азначае «свята спынення паста».
Сёння раніцай мусульмане здзяйсняюць калектыўную святочную малітву Ід-намаз. Пасля малітвы наведваюць могілкі, каб прыбраць магілы памерлых родных і ўшанаваць іх памяць.
Галоўная частка свята пачынаецца ўжо дома, на застоллі ў коле родных, суседзяў і сяброў, якое ўключае разнастайныя пачастункаў, галоўнымі з якіх з'яўляюцца стравы з бараніны і традыцыйныя мясцовыя мусульманскія стравы.
«Ніякага сэксу і палітыкі». Свету паказалі першага андроіда-мусульманку, якая прытрымліваецца нормаў шарыяту
«Калі хочаш сабе другую жонку, то добра, але без мяне». Беларуска пераехала ў Польшчу і прыняла іслам
У Мінску адкрылася выстава, прысвечаная памяці Ібрагіма Канапацкага, які адрадзіў жыццё малога народа
Каментары