У адміністрацыі Ленінскага раёна сталіцы далі тлумачэнні.
У апошнія дні жыхары Лошыцы, раёна Камвольнага камбіната, ускраіны Серабранкі абмяркоўваюць на форумах непрыемны пах і вылучаюць розныя версіі яго паходжання. Мінск-Навіны звярнуліся па каментар да першага намесніка кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна Валерыя Цімашэнкі.
— Перш за ўсё адзначу: ніякіх аварый на сістэмах гаспадарча-фекальнай каналізацыі на тэрыторыі Ленінскага раёна не адбылося. Найбольш верагодная прычына — пачатак сельскагаспадарчых работ у Мінскім раёне і ўнясенне арганічных угнаенняў на палях, размешчаных за Мінскай кальцавой аўтадарогай з боку Лошыцы. У апошнія дні вецер прыносіць гэтыя пахі ў жылыя кварталы. Гэта — часовыя нязручнасці, — паведаміў В.Цімашэнка.
Ён таксама звярнуў увагу на безгрунтоўнасць адной з версій, што крыніцай непрыемнага паху могуць быць ачышчальныя збудаванні, якія знаходзяцца на рэканструкцыі каля вул. Карзюкі:
— Гэтыя аб'екты прызначаныя для ачысткі і скіду ў рэкі або вадасховішча выключна дажджавой вады.
Каментары