Грамадства1616

Па даносе Прыдыбайлы затрымалі 54-гадовую мінскую тыктокерку-таролага. «Абразіла памерлых у Крокусе»

Доўгі час яна змагаецца з анкалогіяй. Цяпер Жанне Лаўровай пагражаюць сямю гадамі турмы.

Жанне Лаўровай 54 гады. Яна родам з Мінска. Вядома, што ў жанчыны ёсць дачка і сын.

Лаўрова вядзе блог у тыктоку і інстаграме, дзе распавядае пра сваё жыццё, кухарыць і робіць распакоўкі. Таксама яна шмат распавядала пра змаганне з анкалогіяй, на якую хварэе. На тыкток жанчыны былі падпісаныя больш за 300 тысячаў чалавек. Яшчэ адна сфера жанчыны — таралогія, яна мела асобны тыкток-канал па гэтым накірунку.

У адным з апошніх стрымаў яна сказала, што «яе сасіскі троху падгарэлі, бо прыляцеў бумеранг, таму што ёй шкада і ўкраінскіх дзяцей». Гэтыя словы выдраў з кантэксту (з некалькіх хвілінаў роліку пакінуўшы 10 секунд) прапагандыст Канстанцін Прыдыбайла. Ён апублікаваў у сваіх сацсетках допіс, дзе заклікаў сілавікоў арыштаваць жанчыну.

Скрыншот з канала Прыдыбайлы

Сёння ГУБАЗіК напісаў, што яна затрыманая. Усе тыкток-каналы жанчыны нейкі час былі недаступныя, але іх ужо аднавілі. Таксама сілавікі адкапалі з інстаграма жанчыны фота, дзе яна паказвае сімвал V з подпісам «Жыве Беларусь» у 2020-м.

Лаўровай пагражаюць крымінальнай справай за «прапаганду тэрарызму» і сямю гадамі турмы.

@nashanivanews «Абразіла памерлых у Крокусе». Па даносе Прыдыбайлы затрымалі мінскую тыктокерку-таролага #крокус #крокусситихолл #беларусь #беларускаямова #беларусьновости #милициябеларуси #нашаніва #мова #белорусы #жывебеларусь ♬ Paris - Else

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары16

  • Ёсік
    25.03.2024
    Да украінскай амбасады нельга кветкі ды лампады прынесьці, а да расейскай па разнарадцы ўсялякія хаўрусы ды аб'яднанні валаклі. Паглядзіце на іх твары - там няма смутку, А хутчэй бы сысьці, як уся гэтая паказуха за.бала, як казала Арына: у п... у.
  • Анфиса
    25.03.2024
    Пусть на нарах поваляется, так может мозги на место попробуют встать, или просто заткнётся.
  • Стоп лукабот
    25.03.2024
    Анфиса, ботаў добра так бамбіць. Галава амаль як у правадыра трасецца. Усіх на нары!!

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксей Дзікавіцкі расказаў, дзе будзе цяпер працаваць8

Даляр апусціўся за адзнаку 3,5 рубля3

У жонкі беларускага тэнісіста ў Пецярбургу сцягнулі залаты ланцужок4

Як у школьныя электронныя дзённікі трапіла рэклама піва? З'явілася тлумачэнне3

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі яшчэ з аднаго кірмаша ў Польшчы21

У Варшаве пачынаецца суд па справе згвалтавання і забойства беларускі Лізы2

У Брытаніі ідзе суд над балгарамі, якіх падазраюць у шпіянажы на карысць Расіі

Мінздароўя ўстанавіла нормы прыёму пацыентаў

«Было адчуванне, што людзі ўжо не хочуць вайны». Аляксей Ластоўскі аб наведванні Сірыі і рэжыме Асада як меншым зле15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Галоўнае
Усе навіны →