Меркаванні2020

«Марзалюк — патрыёт. Але яго лёс паказвае памылку тых, хто разлічваў прасоўваць беларушчыну ў рамках лукашэнкаўскага рэжыму»

У новым выпуску «Ток» адзін з самых аўтарытэтных беларускіх гісторыкаў прафесар Алег Латышонак расказаў пра свае адносіны да дэпутата і гісторыка Ігара Марзалюка.

«Я калісьці яго любіў, калі ён маладым быў яшчэ, вельмі здольным гісторыкам», — прызнаецца Латышонак і дадае:

«Яго лёс паказвае, як памыляліся тыя, хто думаў, што можна беларушчыну прасоўваць у рамках лукашэнкаўскага рэжыму.

Не сумняваюся, што Марзалюк — гэта патрыёт Беларусі. Але тое, што ён фірмуе (падтрымлівае рэжым сваім аўтарытэтам. — НН) сваёй асобай, гэта ўжо прыклад маральнага падзення гісторыка і яго навуковага аўтарытэту».

Па словах Латышонка, яго з Марзалюком спалучае адмаўленне ліцвінізму ці ідэі аб тым, што «Беларусь — гэта Вялікае Княства Літоўскае».

«Марзалюк паказаў на дакументах, што ў XVI стагоддзі на нашай тэрыторыі былі русіны і літоўцы. Яны былі асобнымі нацыямі. З маіх даследаванняў вынікала тое самае. І гэта галоўнае, што нас спалучае як гісторыкаў. Я лічу яго працы таго перыяду вельмі каштоўнымі», — тлумачыць Латышонак.

Адносна таго, чаму Марзалюк зрабіў выбар на карысць пабудовы кар'еры ў лукашэнкаўскай вертыкалі, Алег Латышонак гаворыць, што не адмаўляе «прынцыпу нейкага патрыятызму».

«Як яму здавалася, Лукашэнка будзе пры ўладзе, і нешта трэба рабіць беларускае пры ім. Нават здавалася, што ёсць нейкія магчымасці. Яшчэ ў 2018-м, 2019-м годзе тая ж улада дазволіла мяккую беларусізацыю.

Але Марзалюк не зразумеў сутнасці гэтай улады, што яна так ці інакш антыбеларуская, што можа заігрываць з беларушчынай, але ў самой сваёй істоце яна антыбеларуская. Таму гэта і прывяло Марзалюка да таго месца, у якім ён знаходзіцца цяпер».

Глядзіце цалкам:

Каментары20

  • Гісторык
    25.03.2024
    Марзалюк паказаў на дакументах, што ў XVI стагоддзі на нашай тэрыторыі былі русіны і літоўцы. Яны былі асобнымі нацыямі. ////// Якія нацыі ў 16 ст., дзядзька??????
  • Тэкля
    25.03.2024
    [Рэд. выдалена]
  • тры-чэтырэ
    25.03.2024
    Тыя дакументы Марзалюк адкапаў пад Бабруйскам, разам са шлемам якогась князя і старажытнай ракетай, што на гомсельмашы выпускаюць. 

29-гадовага мытніка абвіначваюць у здрадзе дзяржаве2

29-гадовага мытніка абвіначваюць у здрадзе дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп паабяцаў увесці мыты на тавары з ЕС9

Пяць частых памылак пры падачы на візу

У калоніі пад Віцебскам скончыў жыццё самагубствам грамадзянін Расіі3

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей1

На Ліпецкую вобласць упалі дзве расійскія ракеты, якімі білі па Украіне3

У Фінляндыі грамадзянам Беларусі і Расіі забаранілі ездзіць на экскурсіі на АЭС. У тым ліку школьнікам5

Вальфовіч: Прыкмет развязвання агрэсіі супраць Беларусі пакуль не відаць7

Ці можна абедаць проста на працоўным месцы? Адказ можа вас здзівіць

«Зімовае нашэсце медуз мы спынілі». Расійская «Медуза» выдаліла рэкламу з пацярпелымі ад вайны ўкраінцамі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

29-гадовага мытніка абвіначваюць у здрадзе дзяржаве2

29-гадовага мытніка абвіначваюць у здрадзе дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць