Мінск яшчэ плясне вайсковым козырам
Лукашэнка да донца выбера рэсурс гульні на вялікадзяржаўных комплексах расійскіх элітаў. Дый само беларускае кіраўніцтва ментальна, ідэалагічна — па вушы ў мінулым. Піша Аляксандр Класкоўскі.
У нафтавым канфлікце, бадай, набліжаецца той момант, калі Беларусь стане пляскаць па сталевайскова-палітычнымі козырамі. Калі праблему не разрулююць нейкім цудам за лічаныя дні, Масква мае ўсе шанцы зноў пачуць з вуснаў тутэйшага высокага начальства, што за шчыт ад НАТО трэба, халера ясная, плаціць.
Апошні раз такі празрысты намёк прэвентыўна прагучаў на пераднавагодняй
Прычым тут згодны былі браць натурай — таннымі энерганосьбітамі. Цяпер жа, з пункту гледжання Мінска, партнёр «кінуў». Завабіў у Мытны звяз — і падступна вывеў энерганосьбіты за дужкі.
І калі падаражэнне газу на пару дзясяткаў долараў беларускі бок
Дык вось:
дзівосны парадоксбеларуска-расійскіх канфліктаў у тым, што гэта вам ніякая не вайна цывілізацый, яшчэ больш — міжсобку б’юцца, кажучы высокім штылем, браты па зброі.
Нават «ворагі інтэграцыі» не аспрэчваюць: менавіта ў вайсковых пытаннях яна зайшла найдалей. Хоць і тут далёка не ўсё як на
Але крыўды крыўдамі, а факт тое, што ў плане
Для маскоўскіх палітолагаў стала агульным месцам казаць: вось пачакайце, пракладзе Расія трубы ў абход — тады ўжо Лукашэнка надта не павыступае. Так,
«Паўночная плынь» іБТС-2 аслабяць важнасць энергатранзіту цераз Беларусь. Але яквайскова-стратэгічны плацдарм яна для расійскіх элітаў пакуль што незаменная.
І справа не толькі ў лабізме генералаў, якія, вядома ж, заўсёды рыхтуюцца да мінулай вайны. Тут бяры вышэй.
«У Расіі няма новай нацыянальнай ідэі, — разважае мінскі вайсковы аналітык Аляксандр Алесін. — Для згуртавання нацыі выкарыстоўваецца стары арсенал. Па сутнасці, ядром, як і раней, з’яўляецца ідэя супрацьстаяння вераломнаму Захаду».
Згадайма: нядаўнія манеўры братоў па зброі, на якія ў Беларусь прылятаў Мядзведзеў, называліся не
Дарэчы, адзначае Алесін, у выпадку страты Беларусі як саюзніка Расія ў гістарычнай перспектыве рызыкуе страціць і гэту напалову адрэзаную лусту — калінінградскі анклаў.
Ці выпадкова Мінск націснуў цяпер на балючы мазоль, пагражаючы ў пяць разоў падняць тарыф на транзіт электраэнергіі туды?
У Лукашэнкі ёсць досвед біцця па такіх болевых пунктах. Памятаеце, як леташні байкот саміту АДКБ і падвешванне пытання пра Калектыўныя сілы аператыўнага рэагавання прымусілі Маскву хуценька згарнуць прэтэнзіі доктара Анішчанкі ды ўпусціць беларускія фуры з малаком?
Між іншым, Мінск хоць і падпісаў у выніку дамову пра КСАР, але ў рэале зусім не спяшаецца лезці ў азіяцкае пекла. Летась з гэтай нагоды Лукашэнка спытаў наўпрост: «За шта мусяць гінуць мае хлопцы, калі раптам?». Мыта на нафту для братоў па зброі — не лепшы адказ Масквы на гэта пытанне.
Дарэчы, і
пагадненне пра адзіную рэгіянальную сістэму СПА, насуперак рэляцыям шэрагу расійскіх інфармацыйных рэсурсаў, у беларускі парламент пакуль не трапляла.
Такім чынам, дакумент вісіць у паветры з лютага мінулага года. І, зноў жа, нафтавая вайна наўрад ці стане каталізатарам ратыфікацыі.
А наогул, вайна гэта не апошняя. Канфліктагеннасць — родавая траўма «саюзнай дзяржавы». Зрэшты, ліха без дабра не бывае —
цераз такія вось войны адбываецца паступовае выбудоўванне міждзяржаўных дачыненняў без гэтых постсавецкіх псеўдаінтэграцыйных фінціфлюшак.
Дарэчы, што да «псеўда-»: нядаўна мінскі аналітык Валерыя Касцюгова прэзентавала вялікую працу, у якой «саюзная дзяржава» трактуецца як форма мяккай дэзінтэграцыі.
Паводле Касцюговай, такім чынам адбываецца, з аднаго боку, «адносна бязбольны дэмантаж імперскага комплексу», з іншага — «адбудоўванне іншых формаў рэгіянальнага і міжкраінавага ўзаемадзеяння, што не падпарадкоўваюцца прамянёваму прынцыпу Цэнтр — Перыферыя».
Дадамо: яскравы прыклад «адбудоўвання іншых формаў» — фенаменальны прарыў аўтарытарнага беларускага рэжыму на еўрапейскую арэну, уваходжанне краіны ва «Усходняе партнёрства» Еўразвязу. Што відавочна торгае Маскву.
Валерыя Касцюгова прагназуе: «Наступныя
Ну, а ў прынцыпе, паводле эксперта, саюзная дзяржава — гэта не агульная будучыня, а агульная мінуўшчына.
Іншая рэч, што развітанне з ёю будзе доўгае.
Паводле Алесіна,
прынцыпова іншая мадэль дачыненняў магчымая будзе толькі тады, калі Беларусь перастане крытычна залежаць ад расійскага рынку збыту і пастаўкі адтуль энерганосьбітаў. Вось і прыкіньце.
Карацей, у прамежках паміж энергетычнымі, мытнымі, гандлёвымі ды іншымі войнамі браты па зброі змарнуюць яшчэ не адну кілатону пораху на сумесных манеўрах. І Мінск ужо гатовы зноў пляснуць гэтым козырам. Сачыце за рэкламай.
Каментары