Грамадства1717

На Брэстчыне пасля 2020 года памерлі не менш за пяць падпалкоўнікаў і палкоўнікаў. Якія прычыны і абставіны смерцяў?

Праваабаронцы Mayday Team паведамілі пра смерць дастаткова маладога і высокапастаўленага супрацоўніка МУС: памёр 44-гадовы начальнік упраўлення ў справе супрацьдзеяння кіберзлачыннасці Берасцейскага УУС, палкоўнік Андрэй Глінскі. Гэта сталася падставаю для Альянсу расследавальнікаў Беларусі вывучыць даступныя дакументы сілавікоў пра асабовы склад. Выяўленыя цікавыя факты публікуе «Белсат».

Начальнік упраўлення ў справе супрацьдзеяння кіберзлачыннасці Берасцейскага УУС Андрэй Глінскі. Фота СК

Журналісты-расследавальнікі выявілі, што на Берасцейшчыне пасля 2020 года пры розных абставінах памерлі не менш за пяць высокапастаўленых афіцэраў. Хоць афіцыйна не паведамлялася пра гэтыя смерці, інфармацыя пра дзве з пяці ўсё ж прасачылася ў СМІ.

Першым пайшоў з жыцця палкоўнік у запасе Генадзь Вайтовіч: 19 траўня 2021 года ў лесапаласе пры дарозе ў Берасцейскім раёне яго знайшлі павешаным. Вайтовіч выйшаў на пенсію ў канцы 2020-га з пасады начальніка ўпраўлення аховы правапарадку УУС Берасцейскага аблвыканкама. На пенсіі жыў у прадмесці Берасця з жонкай і сынам, які таксама быў супрацоўнікам МУС. Спіртнымі напоямі Вайтовіч не злоўжываў, намераў скончыць жыццё самагубствам не выказваў.

Упраўленне, якім камандаваў Вайтовіч перад выхадам на пенсію, у 2020 годзе каардынавала працу ўсёй берасцейскай міліцыі ў здушэнні пратэстаў і наўпрост справаздачылася перад МУС.

Другая смерць здарылася ў Баранавічах. Улетку 2022 года пры купанні скокнуў у ваду, зламаў шыю і пазней памёр у шпіталі начальнік аддзела аховы правапарадку Баранавіцкага ГАУС, падпалкоўнік міліцыі Аляксей Гецьман. Ён вядомы тым, што лжыва сведчыў у судах, фабрыкаваў адміністрацыйныя і крымінальныя справы супраць гараджан.

Наступны памерлы — падпалкоўнік упраўлення ГУУБ МУС па Берасцейскай вобласці, якое спецыялізуецца на пошуку беларусаў, што пакідаюць у сеціве каментары пра сілавікоў.

19 снежня 2020-га ў сваёй кватэры памёр 43-гадовы старшы оперупаўнаважаны ў асоба важных справах упраўлення ГУУБ МУС падпалкоўнік Р. Леванюк.

Уначы 15 траўня 2021 года ў Берасцейскую больніцу хуткай медычнай дапамогі ў стане комы, выкліканай алкагольнай інтаксікацыяй, чэрапна-мазгавою траўмай, страсеннем галаўнога мозгу даставілі былога начальніка АБЭЗ, які атрымаў павышэнне ў службе на пасаду старшага оперупаўнаважанага ў асоба важных справах УБЭЗ УУС Берасцейскага аблвыканкама, падпалкоўніка міліцыі У. Пытлякова. З дапамогаю медычнай ініцыятывы «Белыя халаты» ўдалося даведацца, што высокапастаўлены ўбэпавец памёр.

Апошняй у шэрагу смерцяў супрацоўнікаў у палкоўніцкіх званнях сталася нядаўняя вестка пра раптоўную смерць згаданага ў пачатку артыкула 44-гадовага начальніка ўпраўлення ў справе супрацьдзеяння кіберзлачыннасці, палкоўніка Глінскага. На пасаду яго прызначылі ўлетку 2022-га. Улічваючы век і званне, ён зрабіў галавакружную кар’еру.

Каментары17

  • Каментатары
    09.03.2024
    Апошнім у шэрагу смерцяў супрацоўнікаў у палкоўніцкіх званнях сталася нядаўняя вестка пра раптоўную смерць згаданага ў пачатку артыкулу 44-гадовага начальніка ўпраўлення ў справе супрацьдзеяння кіберзлачыннасці, палкоўніка Глінскага. На пасаду яго прызначылі ўлетку 2022-га. Улічваючы век і званне, ён зрабіў галавакружную кар’еру.///

    зрабіў галавакружную кар’еру з хуткай дастаўкай у пекла.
  • Хутка лета
    09.03.2024
    Хутка лета. Чакаем новыя скокі галавой у ваду, прагулкі ў лесапалосах, скокі ціску і алкагольныя прыгоды супрацоўнікаў карных структур рэжыму.
  • жэўжык
    09.03.2024
    Няўжо нейкія партызаны ў Беларусі завяліся? Або бабулькі-вядзьмаркі з эфектыўнымі замовамі ды ўрокамі?

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Усе навіны →
Усе навіны

Вальфовіч расказаў пра новую ідэю прызыву з запасу12

Тэйлар Свіфт узначаліла рэйтынг самых багатых жанчын-музыкантаў

МНС папярэдзіў пра туман

Журналіст: Трамп, пакінуўшы Белы дом, размаўляў некалькі разоў з Пуціным5

Былы ўдзельнік ад Беларусі на дзіцячым «Еўрабачанні» адкрыў у Канадзе танцавальную студыю6

Мінскае «Дынама» адмовілася ад падтрымкі фанатаў на гасцявых матчах Лігі канферэнцый у Польшчы і Фінляндыі3

Пад Пінскам наклалі арышт на бацькоўскую хату кіраўніка «Белсата»5

Расійскія войскі ўвайшлі ў Тарэцк на Данбасе7

На ЗША ідзе звышмагутны ўраган самай апошняй катэгорыі. З-за яго могуць увесці новую класіфікацыю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Галоўнае
Усе навіны →