70-гадовага сузаснавальніка расійскага «Мемарыяла» асудзілі да 2,5 года за «дыскрэдытацыю арміі»
Галавінскі раённы суд Масквы прысудзіў 70-гадовага сузаснавальніка «Мемарыяла» Алега Арлова да 2 гадоў і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму за «паўторную дыскрэдытацыю расійскага войска». Нагодай стаў пост фэйсбуку, дзе ён назваў рэжым Уладзіміра Пуціна фашысцкім.
У артыкуле «Ім хацелася фашызму, яны яго атрымалі» Арлоў пісаў пра тое, што «краіна, якая трыццаць гадоў таму пайшла ад камуністычнага таталітарызму, скацілася назад у таталітарызм, але цяпер фашысцкі». Арлоў у артыкуле ўсклаў віну за гэта на Уладзіміра Пуціна.
Адразу пасля прысуду на Арлова надзелі кайданкі і вывялі з залы суда.
«Прысуд паказаў, што мой артыкул дакладны», — сказаў Арлоў, выходзячы з залі.
Гэты прысуд 70-гадоваму праваабаронцу стаў у Расіі самым жорсткім за ўвесь час існавання артыкула 280.3 «Аб дыскрэдытацыі расійскай арміі».
Да Арлова самы суровы прысуд па артыкуле атрымаў Аляксей Маскалёў, дачка якога намалявала антываенны малюнак.
«Мемарыял» у 2022 годзе атрымаў разам з беларусам Алесем Бяляцкім Нобелеўскую прэмію міра. У Расіі арганізацыя прызнаная замежным агентам і ліквідаваная.
Жыхарцы Чалябінска, якая прынесла кветкі да помніка ахвярам палітычных рэпрэсій, у паліцыі ўручылі партрэт Берыі з «запаветам»
У Польшчы ідуць на павышэнне пракуроры, якія 13 гадоў таму выдалі лукашыстам звесткі пра рахунак Бяляцкага
Пад'ём а 5-й раніцы, шмон, прамзона, зноў шмон. Адзін дзень з жыцця зняволенага нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага
Каментары