Па версіі расійскага Цэнтрабанка, дэфіцыт яек і рэзкі рост цэнаў на іх звязаны з падвышаным попытам з боку фармацэўтычных кампаній. Маўляў, пасля сыходу з расійскага рынку заходніх фармацэўтычных вытворцаў расійскія кампаніі пачалі нарошчваць уласныя магутнасці. А яйкі выкарыстоўваюцца для вытворчасці вакцын ад адзёру, краснухі, паратыту і грыпу.
Па даных Расстата, яйкі ў 2023 годзе сталі лідарам сярод прадуктаў па росце цэнаў: за год яны падаражэлі амаль на 60%.
Беларусь з пачатку года паставіла ў Расію 54 мільёны яек. На долю Беларусі прыпадае ажно 89% паставак яек у Расію ў студзені.
Каментары