У некалькіх сібірскіх гарадах Расіі адмянілі канцэрты Крысціны Арбакайце
Выступы спявачкі адмянілі ў Іркуцку, Краснаярску, Новасібірску і Брацку.
Мерапрыемства ў Іркуцку адмянілі пасля некалькіх каментароў у тэлеграм-канале губернатара, у якіх Арбакайце назвалі дачкой «замежнага агента» [Ала Пугачова не прызнаная замежным агентам, ім прызнаны яе муж — Максім Галкін — НН]. Сама артыстка адмену канцэртаў пакуль не каментавала, піша «Новая газета. Еўропа».
У студзені стала вядома, што канцэрт спявачкі адмянілі ў Бураціі. На Арбакайце паскардзіліся члены арганізацыі «Баявое братэрства», рэспубліканскага Саюза ветэранаў, Грамадскай палаты Бураціі, а таксама вядомы па сваіх даносах Віталь Барадзін.
Прычынамі для гэтага стала тое, што спявачка не выказала сваёй пазіцыі аб вайне ва Украіне, нібыта «фінансавала УСУ» і атрымала замежнае грамадзянства, а ў Расію прыехала толькі для заробку грошай.
«Нам усе казалі, што гэта заказ рускага консульства, каб нас экстрадаваць у Расію». «Бі-2» пракаментавала сваё затрыманне
Мікіта Міхалкоў расказаў, што расійскіх артыстаў прымушаюць ездзіць на Данбас дзеля кар'еры
«Голая вечарынка» па-ўкраінску. Удзельнікі вядомага фрык-гурта далі амаль голы канцэрт і злавілі хвалю хейту
Каментары