Эд Шыран прыйшоў у котакафэ, каб паспяваць, але жывёлы ад яго разбегліся
Дзесяць гадоў таму музыка прыйшоў у японскае кафэ, каб праспяваць свае песні коцікам. Жывёлы ў той раз канцэрт не ацанілі і разбегліся хто куды.
Днямі брытанскі спявак вырашыў паўтарыць эксперымент. Ён прыйшоў у тое ж кафэ і пачаў спяваць. Жывёлы зноў пусціліся наўцёкі, як толькі пачулі песню.
Як і ў мінулы раз, паслухаць Эда Шырана застаўся толькі адзін коцік.
Каментары